Мы гаворым. Віктар АЎТУХОЎ: “Наша праца – залог стабільнасці”

Віктар АЎТУХОЎ, дырэктар ААТ “Першамайскі”:

— Сёння ў нашай гаспадарцы поўным ходам ідзе жніво. Віды на ўраджай добрыя. Кожны абмалочаны гектар дае па 24,8 цэнтнера, што значна больш за мінулагодняе. Сярод удзельнікаў кампаніі і маладзёжны сямейны экіпаж братоў Сяргея і Аляксандра Собаляў, які працуе на новым, толькі сёлета набытым камбайне КЗС-1218. Усяго ва ўборцы задзейнічана 6 камбайнаў і 3 аўтамабілі на адвозцы збажыны. Дарэчы, наш парк сёлета папоўніў і новы энерганасычаны трактар МТЗ-3522. Набывалі тэхніку мы і летась, што дазваляе весці ўсе работы больш высокапрадукцыйна.
Добры ўраджай траў першага ўкосу дае нам багатую кармавую базу для жывёлы на наступны зімовы перыяд.
Не менш старанна працуюць і жывёлаводы. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе БРЖ і надоі малака ад каровы вышэй за сярэднераённыя. Значны плюс да леташняга маем па такіх паказчыках, як валавая вытворчаць малака і яго рэалізацыя, валавыя прыбаўленні ў вазе БРЖ і вырошчванне жывёлы, за гэты час павялічылася колькасць грамадскага статка, больш за мінулагодняе атрымана прыплоду, вырасла таварнасць малака.
Усе гэтыя поспехі не могуць не радаваць і саміх працаўнікоў палёў і ферм нашага сельгаспрадпрыемства, і мяне як кіраўніка. Значыць, рухаемся ў правільным накірунку. Значыць, будзе забяспечана харчовая бяспека нашай дзяржавы, а ў яе жыхароў яшчэ больш умацуецца вера ў заўтрашні дзень
і яго стабільнасць.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *