Наша служба як сэрца — адпачынку не ведае

Напярэдадні Дня міліцыі ў раённым цэнтры культуры адбылося ўшанаванне лепшых супрацоўнікаў раённага аддзела ўнутраных спраў

На ўрачыстым афіцэрскім сходзе прысутнічалі ветэраны райаддзела міліцыі, родныя і блізкія міліцыянераў, прадстаўнікі мясцовай улады.
Адкрылася ўрачыстае мерапрыемства паказам тэматычнага фільма аб гісторыі і значных старонках дзейнасці раённага аддзела міліцыі. Затым з уступным словам да прысутных звярнуўся старшыня Бярэзінскага раённага Савета дэпутатаў Віктар Лашкоўскі. Ён шчыра павіншаваў усіх супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ветэранаў службы з надыходзячым Днём міліцыі. Віктар Валянцінавіч адзначыў, што мужная і высакародная прафесія вартавога правапарадку ва ўсе часы была запатрабавана ў грамадстве.


— На вас ускладзена вельмі важная задача — абараняць законныя інтарэсы грамадзян, берагчы іх спакой і, канечне ж, захоўваць гонар мундзіра. Людзі павінны не сумнявацца ў тым, што ў асобе супрацоўніка праваахоўных органаў знойдуць дапамогу і падтрымку, – сказаў ён. Затым Віктар Валянцінавіч уручыў падзякі райвыканкама лепшым супрацоўнікам міліцыі. Гэта старшы оперупаўнаважаны крыміналь-нага вышуку Дзмітрый Шумскі, участковыя інс-пектары міліцыі Аляксей Сітніца і Валерый Падольскі.


Яго пачын ушаноўваць лепшых вартавых правапарадку падтрымалі начальнік Бярэзінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Мікалай Андрыевіч, начальнік абасобленай групы ваенкамата Чэрвеньскага і Бярэзінскага раёнаў Сяргей Вярбіцкі. Апошні нагадаў, што ў
цяжкі для краіны час су-працоўнікі міліцыі плячом да пляча разам з вайскоўцамі змагаліся з ворагамі, і зараз, у час мірны, цесна ўзаемадзейнічаюць. Непа-рыўна злучаны паміж сабой у наш час выратавальнікі і міліцыянеры.


Начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэй Заяц павіншаваў прысутных з прафесійным святам і ўручыў узнагароды ветэранам міліцэйскай службы і сённяшнім вартавым правапарадку.


Так, усім бярэзінцам вядомы падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы Сяргей Лукашоў. Шмат гадоў гэты афіцэр добрасумленна служыў на ніве прафілактыкі і
аховы правапарадку, змагаўся з самагоншчыкамі і выпівакамі, выгадаваў не адно пакаленне сённяшніх міліцыянераў і пакінуў аб сабе добры след у аддзеле. Дагэтуль жывуць добрыя традыцыі ў бярэзінскай міліцыі, закладзеныя былым начальнікам аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Аляксандрам Далівайлам. Ды і памятаюць бярэзінцы і супрацоўнікі міліцыі былога начальніка пашпартнай службы, ліквідатара наступстваў Чарнобыльскай АЭС Сяргея Мурашку. Усе яны ўжо даўно развіталіся з суровай міліцэйскай службай і працягваюць абараняць гонар былой прафесіі ў новых працоўных калектывах. Не “здрадзіла” аддзелу толькі начальнік фінансавай часткі Аксана Атрошчанка. Яна годна шмат гадоў абараняла міліцэйскія фінансы, пад яе кантролем вяліся рамонтныя работы ў аддзеле, не грэбавала браць удзел у мерапрыемствах па ахове правапарадку, і сёння яна ў міліцэйскім страі.


Узнагароды начальніка РАУС атрымалі і оперупаўнаважаныя крымінальнага вышуку Сяргей Дамаронак і Аляксандр Шумскі, начальнік сакратарыята Іры-на Кавалёнак. Парадны мундзір начальніка аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Дзмітрыя Гайдука, участковых інспектараў міліцыі Віталія Бурага і Аляксандра Вярбіцкага цяпер упрыгожвае юбілейны медаль “100 гадоў беларускай міліцыі”. Атрымаць прызначаныя і заслужаныя ўзнагароды змаглі не ўсе міліцыянеры ў гэты перадсвяточны дзень. Так, старшы оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку Уладзімір Сялейка ў час мерапрыемства выехаў у складзе аператыўна-пошукавай групы на здарэнне, але яму абавязкова перададуць нагрудны знак “За прафесійныя поспехі”.
Закончыўся афіцэрскі сход святочным канцэртам у гонар вартавых правапарадку.

Мілана ТРАПЯНОК..
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *