Навагодні зварот Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі да беларускага народа

Адыходзячы 2019-ы год прайшоў пад знакам 75-годдзя вызвалення Беларусі — падзеі, якая сімвалізуе жыццё і свабоду нашага народа. А ў надыходзячым — мы будзем адзначаць 75 гадоў Вялікай Перамогі, перамогі вялікага савецкага народа над нацызмам.

Другі год, прысвечаны малой радзіме, плаўна пяройдзе ў трэці, падагульняючы год трылогіі. Зроблена нямала, але і шмат яшчэ трэба зрабіць.

Нядаўна праведзеныя парламенцкія выбары зменіць прэзідэнцкая кампанія, якая стане яшчэ больш насычанай і яркай у палітычным жыцці краіны. Разам нам трэба будзе вызначыць свой лёс і будучыню нашай суверэннай Беларусі.

Надыходзячы год стане юбілейным, дваццатым новага, трэцяга тысячагоддзя.

Сустракаючы яго, мы выразна ўсведамляем, як імкліва бяжыць час: зусім нядаўна мы радаваліся, што сталі сведкамі міленіума, і не заўважылі, што прайшло ўжо цэлых 20 гадоў.

Вынікам гэтага актыўнага стваральнага перыяду стала пабудова незалежнай, суверэннай дзяржавы. І 2020-ы не будзе выключэннем.

Так, гэта будзе год цяжкай працы і выпрабаванняў, перамог і засмучэнняў. Усё, як у звычайным жыцці. Але як інакш? Права самастойна выбудоўваць свой лёс лёгка не даецца.

І гэта паказаў адыходзячы год. Ён быў складаным для вяскоўцаў, якім давялося пераадолець папярэднія неўраджайныя гады. І яны справіліся, не падвялі.

Наша прамысловасць зрабіла крок наперад. Атрымалі сваё далейшае развіццё транспарт, сувязь, энергетыка, навука і многія іншыя важныя галіны народнай гаспадаркі.

Мы можам па праву ганарыцца поспехамі айчыннай школы медыцыны і адукацыі, культурнымі і спартыўнымі дасягненнямі.

У адыходзячым годзе нашы пазіцыі сур’ёзна ўмацаваліся і на міжнароднай арэне.

А заўтра Беларусь возьме на сябе цяжар лідарства ў эканамічным і абаронным саюзах.

Словам, 2020 год стане для ўсіх нас часам далейшага станаўлення і ўмацавання беларускай нацыі, захавання асноўных рыс ідэнтычнасці і характару беларусаў.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *