Навагоднія конкурсы ад рэдакцыі

ЗРАБІЦЕ НАВАГОДНЮЮ ЦАЦКУ

Мы прапануем вам змайстраваць з любога матэрыялу ёлачную цацку або гірлянду. Абавязковая ўмова: яны павінны нагадваць альбо ўтрымліваць малюнак або фігурку сімвала надыходзячага па ўсходнім календары года Пацука. Вырабы могуць быць як індывідуальнымі, так і калектыўнымі.

НАПІШЫЦЕ САМАЕ ЛЕПШАЕ ПАЖАДАННЕ НА НОВЫ ГОД

Паважаныя чытачы, напішыце каму-небудзь пажаданне на Новы год і дашліце нам. Тры лепшыя – надрукуем у газеце.

ДАСЫЛАЙЦЕ ЗДЫМКІ НА КАЛЯНДАР 2020

Нагадваем, у адным з першых нумароў “Бярэзінскай панарамы” за студзень, мы надрукуем каляровы каляндар на наступны год. Прапануем вам прыняць удзел у яго афармленні: дасылайце нам фотаздымкі вашай сядзібы, дома ў розныя поры года. Лепшыя з іх, на думку журы, упрыгожаць будучы каляндар і будуць радаваць вас увесь год.

ЛЕПШАЯ НАВАГОДНЯЯ ГІСТОРЫЯ

Паважаныя чытачы, напішыце, калі ласка, не-вялічкую гісторыю пра самыя нечаканыя і прыемныя выпадкі ў жыцці, звязаныя з навагоднімі святамі. А калі штосьці сумнае адбылося з вамі на святы, у навагоднюю ноч – таксама дасылайце. Тры лепшыя гісторыі будуць надрукаваны на старонках газеты, а аўтараў самых лепшых гісторый, на думку рэдакцыйнага журы, чакаюць прыемныя сюрпрызы.

Работы на конкурсы дасылайце нам па электроннай пошце — b-panoram2004@yandex.by, у сацыяльных сетках альбо прыносьце ў рэдакцыю (пошта, 2 паверх) да 20 снежня. Пераможцаў конкурсаў чакаюць прыемныя сюрпрызы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *