Наведвальнікі Бярэзінскага аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН адзначылі Дзень Перамогі

Напярэдадні свята Вялікай Перамогі наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва каля помніка загінуўшым воінам, што знаходзіцца ў скверы горада, правялі цікавае мерапрыемтсва.

Спачатку ўсе разам крочылі да помніка, выконваючы дружна, весела заліхвацкую “Кацюшу”. Вядома ж, працягвалі спяваць і ў скверы. “День Победы”, “Над могилой в тихом парке…”, папуры на тэму ваенных песен пад акампанемент музычнага кіраўніка аддзялення Тамары Іванаўны Дземяшкевіч разляталіся па скверы. Нават прахожыя спыняліся, з задавальненнем слухалі, а некаторыя нават падпявалі.

Таксама наведвальнікі аддзялення Алена Бурая, Аксана Ермачонак, Алена Ерасценка, Вераніка Заблоцкая,  Аляксандр Мядоўнікаў, Марына Кароль і іншыя расказвалі вершы пра вайну, перамогу, герояў… Згадалі і некаторыя старонкі з гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, засяродзілі ўвагу на ваенных дзеяннях, што праходзілі на Бярэзіншчыне.

А ў канцы мерапрыемства ўсклалі кветкі да помніка і  зачыталі імёны герояў, што пахаваны там.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *