Навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў у ліку пераможцаў прэстыжнага творчага конкурсу

Навучэнцы кіраўніка эстраднага аддзялення дзіцячай школы мастацтваў Вольгі Літке-Палянскай — Марыя Жолудзева і Аляксандр Зубкевіч — паспяхова выступілі на 6-ым рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў “Беларускія таленты”. Вакальныя дадзеныя і ўменне трымацца на сцэне прынеслі юным бярэзінскім спевакам пачэсныя дыпломы першай ступені.

Марыя Жолудзева і Аляксандр Зубкевіч вярнуліся з дыпломамі першай ступені з з 6–га рэспубліканскага конкурсу маладых вакалістаў “Беларускія таленты”

— Гэтыя нашы вучні ўжо даўно вядомы бярэзінцам, бо не раз выступалі на вялікай раённай сцэне, — зазначае дырэктар дзіцячай школы мастацтваў Наталля Сляпцова, — а цяпер гучна заявілі аб сабе на прэстыжным конкурсе. Таму віншую іх з перамогай, зычу далейшых поспехаў, творчага натхнення і, вядома, гучных апладысментаў за цудоўны вакал!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *