“Не дапусціць сур’ёзнага росту цэн на тытунёвую прадукцыю”

Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе, дзе абмяркоўваліся пытанні павышэння эфектыўнасці работы тытунёвай галіны.
«Зразумела, што ў Расійскай Федэрацыі тытунь, ды і алкаголь, па цэнах значна вышэйшы, чым у Рэспубліцы Беларусь. Калі раптам уніфікацыя (падатковага заканадаўства адбудзецца. — Заўвага БЕЛТА), гэта можа прывесці да сур’ёзнага росту цэн на тытунёвыя вырабы, што недапушчальна для грама-дзян Беларусі», — падкрэсліў Прэзідэнт.
«Як вядома, у перагаворах з Расійскай Федэрацыяй мы ўзнімаем многія пытанні, у тым ліку цэнаўтварэння, асабліва на адчувальныя тавары, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Пры ўсім негатыве тытуню, алкаголю, гэта сур’ёзныя артыкулы пры фарміраванні нашага бюджэту, таму тут не павінна быць ніякіх шараханняў».
У час нарады кіраўніку дзяржавы было даложана аб тым, як ідуць справы з вытворчасцю і рэалізацыяй тытунёвых вырабаў, таксама з улікам пераўтварэнняў у галіне, праведзеных амаль год таму.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *