Не ведаеце, чым заняцца на пенсіі? Запішыцеся ў гурток па камп’ютарнай граматнасці

Для таго, каб дапамагчы пажылым людзям авалодаць камп’ютарам, хуценька “падарожнічаць” па інтэрнэце, на базе аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Бярэзінскага ТЦСАН ужо не першы год працуе гурток, дзе вучаць “гутарыць” з камп’ютарам на “ты”. Тут могуць займацца і людзі сталага ўзросту, і інваліды – для ўсіх створаны камфортныя ўмовы. Вопытны выкладчык Дана Іозаўна Зяневіч да кожнага “вучня” знойдзе свой падыход.


— Мы задаволены заняткамі, — гавораць наведвальнікі гуртка. – Шчыра кажучы, раней нават баяліся падыходзіць да камп’ютара, а зараз навучыліся і тэкст набіраць, і ў інтэрнэце глядзець фільмы, слухаць музыку, шукаць неабходную інфармацыю. Дзякуй арганізатарам за такое карыснае правядзенне нашага вольнага часу.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *