Некалькі пытанняў паступіла на сайт раённай газеты

Адказвае на іх галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна КРУК:

— Дзе ў Беразіно можна здаць тэст на каранавірус?

— На сёння тэсціраванне на каранавірусную інфекцыю можна прайсці ў Бярэзінскай ЦРБ. Яго праводзім двума метадамі: экспрэс-дыягностыка з дапамогай тэстаў альбо забор матэрыялаў з носу, зева для правядзення даследаванняў метадам ПЦР. Экспрэс-тэсты, ПЦР–даследаванні робяцца па медыцынскіх паказаннях на бясплатнай аснове па назначэннях урача-спецыяліста.

А ўсе жадаючыя могуць зрабіць экспрэс-тэст на платнай аснове. Прайсці тэст можна па будніх днях у працэдурным кабінеце. За больш падрабязнай інфармацыяй можна звярнуцца да загадчыка паліклінікі па тэлефоне 55-626. Экспрэс-тэсціраванне праходзіць вельмі хутка: робім забор крыві з вены, адпраўляем у лабараторыю і пасля абеду атрымліваем рэзультат.

Таксама ў пацыентаў з пнеўманіяй, каранавіруснай інфекцыяй, кантактаў першага ўзроўню па назначэнні ўрача бяруцца мазкі для правядзення даследаванняў метадам ПЦР. Адпраўляем матэрыялы ў мікрабіяла-гічную лабараторыю Мінскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя. Рэзультат атрымліваем прыблізна праз адзін-тры дні.

— Ці можна зараз праходзіць медкамісію ў райбальніцы?

— Так, медыцынскія камісіі мы праводзім па графіку. Усе ўрачы працуюць у штатным рэжыме. Толькі нагадаю, уваход у паліклініку без маскі забаронены!

— Ці працуе на базе райбальніцы шпіталь?

— З 6 лістапада на базе
райбальніцы працуе шпіталь, дзе праходзяць лячэнне пацыенты з каранавіруснай інфекцыяй, пнеўманіямі, кантакты.

— Раскажыце, як зараз кантактам першага ўзроўню робяць тэсты на каранавірус?

— Згодна з новай пастановай Міністэрства аховы здароўя кантактам першага ўзроўню без сімптомаў захворвання лабараторныя даследаванні не праводзяцца. Пацыенты знаходзяцца на самаізаляцыі, назіраюцца на працягу 10 дзён з моманту кантакта. А затым, калі не праявяцца сімптомы захворвання, дапускаюцца да працы, вучобы.

Кантакты першага ўзроўню, у якіх ёсць сімптомы вострых распіраторных захворванняў, абследуюцца метадам ПЦР-даследавання на 7 суткі альбо ім робіцца экспрэс-тэст на 9 суткі. Паўторная лабараторная дыягностыка не праводзіцца. Калі тэст паказаў “плюс”, пацыент назіраецца на працягу 14 дзён ад даты апошняга кантакту, а пры захоўванні сімптомаў – да моманту выздараўлення.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *