Невядомы выкраў кашалёк з памяшкання цырульні… Што яшчэ ў крымінальнай хроніцы бярэзінскіх следчых?

КАМУ СПАТРЭБІЎСЯ МЕТАЛАЛОМ НА ДВАРЫ?

Гэта пытанне яшчэ са снежня мінулага года сабе ўпарта задаваў жыхар дачнага дома ў вёсцы Чырвоная Гара. У яго з падворка зніклі 2 бараны, плуг і іншы металалом на суму ў 650 рублёў. А вось дакладны адказ знайшлі сышчыкі і следчыя. Аматарам такіх лёгкіх грошай аказаўся 22-гадовы жыхар вёскі Міхалёва.

КУДЫ ЗНІК МАБІЛЬНЫ ТЭЛЕФОН?

Загадкавым чынам ноччу 29 студзеня з кватэры па вуліцы Марыі Рамановіч горада знік мабільны тэлефон на суму ў 400 рублёў. Знайсці злодзея па гарачых слядах пакуль не атрымалася, але дамагчы адшукаць сучасны гаджэт павінны не менш перадавыя методыкі адсочвання дзейнасці мабільных тэлефонаў.

Працяг чытайце ў бліжэйшым нумары раёнкі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *