«Няўжо гэта ты, Беларусь?»

З болем і трывогай гляджу на сваю краіну і на тое, што адбываецца з ёю ў апошнія дні. Мітынгі, дэманстрацыі, непадпарадкаванне оганам улады, пратэсты, супрацьстаянне… І гэта ў нашай талерантнай і памяркоўнай Беларусі! Пасеяны сёння хаос заўтра можа прарасці кровапраліццямі і грамадзянскай вайной. А што такое вайна і якія ахвяры яна нясе чалавеку, адчуў на сабе. У тыя гады ліхалецця я не змагаўся з ворагам са зброяй у руках, а быў толькі хлапчуком, дзяцінства якога прайшло пад разрывамі снарадаў і свіст куль, катаванні і галечу. Таму ўсё сваё наступнае жыццё я прысвяціў самай мірнай справе – педагогіцы, і вучыў не адно пакаленне будаваць мірнае жыццё. Надта дарагой цаной яно дасталося нам, узнятае з руін і папялішчаў. Няўжо камусьці хочацца разбурыць усё тое, што было створана нашымі ж уласнымі рукамі?

Я веру ў мудрасць нашага народа і яго самасвядомасць. Веру ў тое, што завадатарам не ўдасца справакаваць людзей на беспарадкі і “майдан”. Чалавек па сваёй сутнасці не разбуральнік, а стваральнік. І толькі стваральная праца на карысць грамадства, а не імкненне раскалоць яго, здольная зрабіць Беларусь магутнай і незалежнай дзяржавай для нас і нашчадкаў.

Мікалай АБАЗОВІК,

старшыня раённага савета ветэранаў.

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *