Калі справы ідуць добра — то і працуецца ў радасць

Па выніках работы за мінулы год ААТ “Багушэвічы” стала бясспрэчным лідарам раённага спаборніцтва па атрыманні найбольш важкіх прыбаўленняў у вазе буйной рагатай жывёлы. Паказчык склаў 673 грамы з ростам да 2019 года ў 393 грамы. У гэтым дасягненні ёсць важкі ўклад і аператара па дарошчванні БРЖ Тамары Каробкінай.

Не першы год завіхаецца яна на ферме. А колькі маленькіх цялятак прайшло праз яе клапатлівыя рукі! Трапляюць яны да жанчыны ад самага нараджэння і гадуюцца да 6-месячнага ўзросту, пасля чаго пераходзяць да іншага работніка. Агучаная вышэй лічба ў 673 грамы – зусім не найвышэйшае дасягненне Тамары Канстанцінаўны. Прыбаўленні ў вазе цялятак па яе групе дасягаюць амаль кілаграма. Пагадзіцеся, на пустым месцы такіх паказчыкаў не дасягнеш: тут і добрае кармавое забеспячэнне іграе сваю ролю, ды і ўвага да сваіх гадаванцаў з боку даглядчыцы мае вялікае значэнне. А калі справы ідуць добра, то і працуецца ў радасць.

Анатоль Палынскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *