Падпал ці неасцярожнасць пры курэнні?
Зараз гэтым пытаннем задаюцца інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях і сышчыкі з аддзела ўнутраных спраў.
Справа ў тым, што вечарам 28 лістапада ў вёсцы Божына Багушэвіцкага сельскага Савета здарыўся пажар. Агнём знішчаны тры сельскагаспадарчыя пабудовы, што знаходзіліся пад адным дахам. Гаспадар выкарыстоўвае сваю нерухомасць ў якасці дачы, сам жа пастаянна пражывае ў Мінску. Што здарылася – хтосьці наўмысна спаліў яго пабудовы альбо праводзіў у хлеўчуку вольны час у кампаніі з цыгарэтай? Высветліць гэта павінна следства.
Вольга ДАНЭЙКА,
інспектар прапаганды РАНС.