Падпіска-2020. Вольга Жукоўская — чарговая пераможца розыгрышу

 

Вольга Жукоўская з Беразіно завітала ў рэдакцыю, выпісала “Бярэзінскую панараму” адразу на тры месяцы і стала пераможцай розыгрышу!

— Нечакана і прыемна атрымаць у падарунак сертыфікат у магазін “Букет”, — зазначае дзяўчына. – Зусім хутка ў мяне знакавая, святочная падзея – крэатыўная кампазіцыя якраз дарэчы! Дзякуй!

P.S. А наш розыгрыш працягваецца. Выпісвайце газету адразу на тры месяцы, прыносьце ў рэдакцыю (пошта, другі паверх) падпісны квіток да 10 кастрычніка. Кожнага дзясятага падпісчыка (з тых, што прадаставяць квіток) чакаюць сюрпрызы!

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *