Чытайце раёнку і атрымлівайце падарункі! Стартавала падпісная кампанія на II паўгоддзе
Паважаныя чытачы, у самым разгары падпісная кампанія на II паўгоддзе. Самы час выпісаць і родную газету “Бярэзінская панарама”. Для гэтага выбірайце найбольш зручны для вас спосаб!
Аформіць падпіску можна:
1. У любым аддзяленні паштовай сувязі, у паштальёнаў.
2. У грамадскага распаўсюджвальніка рэдакцыі (пошта, 2 паверх). Таксама арганізуем выезд у ваш працоўны калектыў, каб без адрыву ад вытворчасці падпісаць жадаючых.
3. Самы бяспечны спосаб — падпіска дома! Звяртацца за даведкамі можна па нумарах тэлефонаў:
5-57-83, 5-52-63.
Наш супрацоўнік даставіць падпісныя квіткі ў зручны для вас час (вядома ж, у сродках індывідуальнай аховы). А для тых падпісчыкаў, якія аформяць падпіску на раёнку адразу на некалькі месяцаў, – медыцынская маска ў падарунак.
4. Праз сэрвіс інтэрнэт-падпіскі на сайце РУП “Белпошта”. (см. подробнее)
Ды і цана на газету, як кажуць, “не кусаецца”:
на месяц – 6 руб.,
на квартал – 18 руб.,
на паўгоддзе – 36 руб.
Вядома ж, нашых падпісчыкаў чакаюць і сюрпрызы.
1. Скідкі на аб’явы і віншаванні.
2. Падарункі ад нашых спонсараў.
3. Пры афармленні падпіскі адразу на паўгода — скідка 10 % на паслугі нашага партнёра – майстэрні “Мастер” (пры аднаразовым заказе на суму ў 30 рублёў).
У майстэрні «Мастер» вам дапамогуць з рамонтам абутку, адзення, сумак, чамаданаў, рамянёў, гадзіннікаў, акуляраў, замкоў, заменяць бегунок, паставяць запанкі і гузікі. А таксама да паслуг бярэзінцаў – расцягванне абутку, заточванне інструментаў (нажы, нажніцы, стамескі, свердлы, сякеры, ланцугі да бензапіл). Майстэрня «Мастер» працуе штодзённа, акрамя нядзелі, на першым паверсе ў будынку пошты па вуліцы Кастрычніцкай (уваход са двара).
Выпісвайце “Бярэзінскую панараму”, заставайцеся ў курсе апошніх падзей горада і раёна, удзельнічайце ў нашых акцыях, конкурсах і атрымлівайце падарункі. Будзем сябраваць і надалей.
