Падтрымка моладзі — інвестыцыя ў будучыню, альбо Чаму маладым не варта сядзець склаўшы рукі?

У нядзелю адзначаецца Дзень моладзі, а гэта выдатная нагода пагаварыць аб тым, якое важнае значэнне маюць грамадзяне ва ўзросце да 31 года для развіцця краіны. Са свайго боку, дзяржава прадпрымае розныя меры для падтрымкі маладых людзей. Пра тое, якім чынам забяспечваецца развіццё маладзёжнай палітыкі ў Бярэзінскім раёне, расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна САКАЛОЎСКАЯ:

— Моладзь — важны стратэгічны і сацыяльны рэсурс дзяржавы, здольны зрабіць яе моцнай і квітнеючай. Падтрымка маладых людзей, прыцягненне іх да актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства і краіны — гэта інвестыцыі ў будучыню Беларусі. Падмуркам дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з’яўляецца Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Яе артыкулы гарантуюць моладзі права на духоўнае, маральнае і фізічнае развіццё.
Базавым дакументам, які вызначыў асновы дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, стаў Закон Рэспублікі Беларусь “Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі”. У ім вызначаны ўзроставы цэнз для тэрміна “моладзь” — гэта асобы ва ўзросце ад 14 да 31 года. Асаблівая ўвага ў дакуменце надаецца рэалізацыі асноўных палажэнняў маладзёжнай кадравай палітыкі, мерам па яе развіцці і ўдасканаленні, пытанням, звязаным з прафесійнай арыентацыяй і працаўладкаваннем маладых грамадзян.
Значным крокам у развіцці адносін дзяржавы і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў стала прыняцце Закона “Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных
і дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў у Рэспубліцы Беларусь”. Напрыклад, маладзёжныя аб’яднанні могуць атрымліваць у карыстанне на льготных умовах або бязвыплатна маёмасць, што знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці, для ажыццяўлення сваёй дзейнасці.
Важным кампанентам дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі з’яўляецца сістэма адукацыі, якая ўвесь час развіваецца і ўдасканальваецца. Беларусь — адна з першых краін у свеце, якая мае такі комплексны дакумент, як Кодэкс аб адукацыі.
Працоўная дзейнасць моладзі, а таксама дадатковыя гарантыі ў галіне занятасці насельніцтва рэгламентаваны Працоўным кодэксам і Законам “Аб занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь”.
Самай сацыяльна абароненай і гарантаванай формай арганізацыі занятасці студэнтаў застаюцца студэнцкія атрады. У значнай меры развіццю студатрадаўскага руху спрыяла выданне Указа Прэзідэнта “Аб арганізацыі дзейнасці студэнцкіх атрадаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”.
Пільную ўвагу дзяржава ўдзяляе таленавітай і адоранай моладзі. Сфарміравана цэласная сістэма выяўлення, падтрымкі і развіцця творчага патэнцыялу маладых грамадзян, у тым ліку праз спецыяльныя фонды.
Дзяржава прапануе шэраг розных гарантый маладым сем’ям для вырашэння жыллёвых праблем. Гэ-та прадугледжана ўказамі Прэзідэнта “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) ці набыцці жылых памяшканняў” і
“Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры бу-даўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”.
Прапануючы розныя віды дапамог, дзяржава раз-лічвае на моладзь як на асноўны рэсурс у вырашэнні дэмаграфічных праблем грамадства. Мэтанакіраваная матэрыяльная падтрымка сем’яў з дзецьмі вядзецца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўнай дапамозе
сем’ям, што выхоўваюць дзяцей”. Так, ён прадугледжвае выплату 11 відаў дзяржаўных дапамог, сярод якіх — па мацярынстве, сямейныя, па часовай непрацаздольнасці, па доглядзе дзіцяці.
Настолькі пільная ўвага да пытанняў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі тлумачыцца тым, што ў Беларусі, якая не мае лішкаў прыродных рэсурсаў, мена-віта маладое пакаленне па-вінна адыграць вырашальную ролю ў пераходзе краіны да інавацыйнага шляху развіцця.
Пра ўсё гэта моладзі трэба ведаць, каб не згубіць дарэмна самы каштоўны час у жыцці, накіраваць у патрэбнае рэчышча сваю энергію, сілы і ўменні. Толькі тады дзяржаўная падтрымка і вашы шчырыя памкненні зробяць нашу краіну квітнеючай і незалежнай.

Гутарыла
Мілана ТРАПЯНОК.

Моладзь ХХІ-га стагоддзя. Якая яна?

Матэрыялы пра моладзь Бярэзіншчыны чытайце ў № 49 газеты за 27 чэрвеня.

Фота Алены ГРОМАВАЙ і Анатоля ПАЛЫНСКАГА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *