Падведзены вынікі дыстанцыйнага конкурсу сярод юных бярэзінскіх мастакоў

У ліку пераможцаў першага такога мерапрыемства ў раёне названы некалькі навучэнцаў Бярэзінскай дзіцячай школы мастацтваў і педагогаў Дзмітрыя Сыча і Святланы Юрыкавай.

Так, дыплом першай ступені строгае журы прысудзіла Кацярыне Бегуновіч. Дыпломы трэцяй ступені заслужана пяройдуць Георгію Жораву, Алесі Шэлег і Ірыне Кісялёвай. Не будуць пакрыўджаны рашэннем журы Яна Цэдрык і Настасся Кашчыц. Яны сталі ўладальнікамі дыпломаў трэцяй ступені і спецыяльных прызоў конкурсу “За арыгінальнае кампазіцыйнае рашэнне” і “За рашэнне экалагічнай тэмы”.
— Трэба аддаць належнае нашым таленавітым юным мастакам, якія толькі пачынаюць свой шлях у выяўленчае мастацтва, — зазначае дырэктар Бярэзінскай раённай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Сляпцова. — Яны сталі лепшымі сярод 54 канкурсантаў з 63 работамі з 12 школ мастацтваў Магілёўскай і Мінскай абласцей. Таму мы шчыра віншуем нашых вучняў з перамогай, зычым ім і надалей адточваць сваё ўменне ўпраўляцца з алоўкам і пэн-дзлем, вучыцца бачыць прыгожае ў звычайным, радаваць сваёй творчасцю людзей.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *