Парады выратавальнікаў, як засцерагчыся ад пажару?

Чакай бяды ад печкі з расколінамі, з неадрамантаваным комінам, ды яшчэ — ад печкі на драўляным падмурку. Не паверыце, але такія яшчэ сустракаюцца ў дамах састарэлых грамадзян, што не маюць сіл і дастатковых сродкаў для замены старой канструкцыі…

Ноччу 18 снежня 78-гадовы мужчына прачнуўся ў сваёй хаце ў вёсцы Старая Марціянаўка ад едкага паху дыму. Ён змог самастойна патушыць падлогу, што гарэла ля печы, і частку драўлянага падмурка печкі. Гаспадар не ўтойвае, што паліў “на сумленне” – доўга і вялікай колькасцю дроў: у хаце было халодна.

— На шчасце, усё закончылася добра, гаворыць інспектар прапаганды Бярэзінскага РАНС Вольга Данэйка. — Нагадваем уладальнікам печаў: перапал печы – адна з асноўных прычын пажараў у зімовы час. У халады тапіце печку лепей два разы на дзень невялікай колькасцю дроў. А што датычыцца печаў з драўляным падмуркам – пастарайцеся пазбавіцца ад небяспечнай канструкцыі і ўсталяваць у жыллі надзейныя печы з чырвонай цэглы, што стаяць на асобным незгаральным падмурку. Абавязкова купіце аўтаномны пажарны апавяшчальнік. Пры пажары яго сігнал выратуе ваша жыццё! Беражыце сябе і пры любой надзвычайнай сітуацыі неадкладна тэлефануйце па нумарах 101 ці 112.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *