Патрыёты выхоўваюцца не толькі ў школе

Па ўсёй краіне працягваецца ўсенароднае абмеркаванне праекта змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Гаворыць намеснік дырэктара рэспубліканскай комплекснай спартыўнай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву Таццяна Булойчык.

— Звярнула ўвагу на тое, што ў якасцi дапаўненняў у Канстытуцыю плануецца замацаваць за бацькамi абавязак прывiваць дзецям культуру, павагу да законаў, гiстарычных i нацыянальных традыцый краiны. Але i дзяржава будзе садзейнiчаць усебаковаму развiццю моладзi, ствараць умовы для рэалiзацыi яе патэнцыялу. Гэта значыць, што зараз на гэтай нiве трэба працаваць не толькi прадстаўнiкам сферы адукацыi, але таксама iншым дзяржаўным структурам i, у абавязковым парадку, — сем’ям. Гэты момант вельмi важны, паколькi аж да гэтага часу не было комплекснага падыходу да выхавання ўсебакова развiтой асобы. Комплексны падыход — гэта новы ўзровень у выхаваўчай працы. Дадзеная папраўка дасць магчымасць скаардынаваць работу розных ведамстваў i арганiзацый з педагагiчнымi калектывамi для вырашэння галоўнай задачы. Бо ўсiм зразумела, што без маладых патрыётаў немагчыма далейшае развiццё нашай дзяржавы. Актуальны, важны дадатак, якi неабходна, як я лiчу, замацаваць у Канстытуцыi.

Я працую ў педагогiцы, займаюся падрыхтоўкай юных спартсменаў, дбаю пра іх здароўе і маральны настрой, а таксама пра нашы будучыя рэкорды. Таму лічу, што гэтыя папраўкi ўносiлi людзi, якiя яшчэ не «адарвалiся ад зямлi», не лунаюць у аблоках, седзячы ў сваiх кабiнетах, а рэальна заклапочаны будучынёй нашай дзяржавы.

Варта усім зразумець, што з абноўленым Асноўным Законам жыць не толькi нам, але яшчэ i нашым дзецям, унукам, а магчыма, i праўнукам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *