“Паважаная моладзь, патрэбна спыніць гвалт!”

Са слязьмі на вачах назіраю за сітуацыяй, якая адбываецца сёння ў нашай любімай Беларусі. Страшна становіцца за нашу краіну.
Паважаныя школьнікі, студэнты, працоўная моладзь, калі ласка, пачуйце нас — такіх жа, як і вы, беларускіх юнакоў і дзяўчат, якія вучацца, працуюць у роднай і любімай краіне.
Мы сябры, мы родныя людзі, мы суседзі, мы аднакурснікі, мы калегі! І мы не хочам, каб нас падзялілі, прымусілі ненавідзець адзін аднаго, зрабілі ворагамі. Не паддавайцеся, калі ласка, на заклікі маніпулятараў, якія заклікаюць да гвалту. Іх мэта – разбурыць, зганьбіць, растаптаць усё тое, што стваралася ў нашай краіне на працягу не аднаго дзясятка гадоў. Калі ласка, не паддавайцеся на правакацыі, думайце, аналізуйце!

Кацярына Вяргейчык,
першы сакратар РК ГА «БРСМ».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *