Пажар у Пагосце — “вінаватая” запалка…

Вечарам 16 верасня ў аграгарадку Пагост згарэў хляўчук. А папярэднічалі здарэнню звыклыя дзеянні людзей…


Як высветлілася, гаспадары часцяком курылi ў хлеўчуку, і калі раней бяда абыходзіла бокам гэту сям’ю, то зараз усё пайшло па-іншаму. Непатушаная запалка, што з-за неабачлівасці была кінута ў смецце, прывяла да пажару. Службу выратавання выклікалі суседзі.
Выратавальнікі нагадваюць: меры бяспекі — самыя простыя. Вазьміце за звычку курыць на вуліцы, а не ў памяшканнях; своечасова рамантуйце печ; трымайце ў спраўным стане электрасеткі. І, абавязкова, устанавіце ў жылыя памяшканні аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Пры пажары яны своечасова папярэдзяць вас і дадуць такім чынам рэальны шанц на выратаванне жыцця.

Вольга ДАНЭЙКА, iнспектар прапаганды Бярэзiнскага РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *