Педагагічны марафон праходзіць на Бярэзіншчыне у новым фармаце

Педагогу, як спартсмену, заўсёды варта быць у добрай прафесійнай форме і не забывацца пра паляпшэнне педагагічнага майстэрства. Дзеля гэтага вось ужо ў дзясяты раз для педагогаў сістэмы адукацыі Мінскай вобласці наладжваецца педагагічны марафон. Сёлета яго тэма гучыць так: “Прафесійнае самавызначэнне – умова паспяховай сацыялізацыі асобы”. Абмеркаваць яе настаўнікам і выхавальнікам не перашкодзіць нават пандэмія.


— Сёлета, згодна з рэкамендацыямі Бярэзінскага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, усе мерапрыемствы праводзяцца на базе ўстаноў адукацыі раёна, — удакладніла намеснік начальніка ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Ала Петруковіч. — Гэта дапаможа кожнаму ўдзельніку марафону без лішніх хваляванняў заявіць аб сабе і падзяліцца з калегамі педагагічнымі нап-рацоўкамі, цікавымі ідэямі і задумкамі.
Стартаваў педагагічны марафон 19 кастрычніка, па даўняй традыцыі, з дня прадметніка ў школах, дзе вядучыя педагогі ўстаноў адукацыі наладзілі серыю адкрытых урокаў з выкарыстаннем іна-вацыйных тэхналогій.
20 кастрычніка мерапрыемствы прайшлі пад знакам дашкольнай адукацыі.
На 21 кастрычніка запланаваны абмен вопытам спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службаў, спецыяльнай адукацыі, якія працуюць з дзецьмі ў раённым сацыяльна–педагагічным цэнтры і цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і развіцця.
22 кастрычніка надыдзе чарга дэманстраваць педагагічнае майстэрства і дзяліцца напрацоўкамі для спецыялістаў дадатковай адукацыі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі і Інтэлектуальнага цэнтра, класных кіраўнікоў, якія займаюцца пазакласнай дзейнасцю.
— Новы фармат педагагічнага марафону прадугледжвае, што ўсе яго мерапрыемствы і адкрытыя ўрокі будуць здымацца на камеру, каб потым быць даступнымі для шырокага кола педагагічных работнікаў, — дадала Ала Сяргееўна.

Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *