Педагогі Бярэзіншчыны да навучальнага года гатовы

Напярэдадні новага навучальнага года па традыцыі педагогі Бярэзіншчыны збіраюцца на нараду, каб абмеркаваць поспехі і дасягненні мінулага навучальнага года, акрэсліць мэты і задачы на новы навучальны год, ды і проста сустрэцца, падзяліцца планамі,  спадзяваннямі. Сёлетняе мерапрыемства сабрала поўную залу ў раённым цэнтры культуры. Сярод ганаровых гасцей былі старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Валянцінавіч Лашкоўскі, намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі.

Нарада пачыналася на ўзнёслай патрыятычнай ноце – з выканання гімна Рэспублікі Беларусь – і ўвесь далейшы тон сёлетняй, у Год малой радзімы, размовы насіў такі ж, патрыятычны і нават крыху лірычны характар. Добрымі, роднымі і цёплымі былі правільнае слова і парады маладым педагогам, што ўліліся ў вялікую педагагічную сям’ю раёна, ад вопытнага педагога, удзельніка абласнога конкурсу “Малады дырэктар Міншчыны” Таццяны Рышардаўны Чалей.

Як спрацавала ў мінулым годзе сістэма адукацыі раёна? Якія задачы ўзніклі перад ёю? Якія прыярытэты вызначаны на бягучы год? На гэтыя і іншыя пытанні адказала ў сваім звароце да калег начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алеся Аляксееўна Цітова.

Поўную версію чытайце на старонках газеты.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *