Пераможцы жніва ў 2020 годзе

Першае месца — філіял “Ома”
Аляксандр Гундар: «Мы ўпершыню рэалізоўвалі збожжа!”

Жніво – адказны час у нашай гаспадарцы, калі ўвесь калектыў працуе ў напружаным рытме і нацэлены на вынік. З раніцы да вечара на хлебнай ніве дружна рупіліся тры камбайнавыя экіпажы і 4 машыны на адгрузцы збожжа. Працаўнікамі былі прыкладзены ўсе намаганні, каб хутчэй управіцца з вырашчаным ураджаем.


А ўраджай сёлета атрымаўся слаўным: з 659 гектараў ранніх збожжавых культур намалацілі 2525 тон збожжа, сярэдняя ўраджайнасць склала 38,3 цэнтнера. Прыемна парадавалі палеткі з пшаніцай, жытам і аўсом, дзе на круг атрымана 40 і болей цэнтнераў.
Шчырае дзякуй за гэта трэба сказаць нашым камбайнерам Анатолію Драгуну, Уладзіміру Хахлу, Андрэю Дыбалю і нашаму адзінаму экіпажу ў складзе Аляксандра Міхайлавіча Валасевіча і Аляксандра Барысавіча Валасевіча. Яны і Анатоль Драгун завяршылі жніво ў званні тысячнікаў і нават здолелі пераўзысці гэты паказчык.
Не падвялі на гэтым жніве і вадзіцелі — Аляксандр Валасевіч, Мікалай Вашкевіч, Васілій Буры, Анатоль Цімашэнка.
Дзякуючы стараннай хлебаробскай працы, паспяхова выкананы дзяржзаказ, не сорамна перад жывёлаводамі: яны атрымалі амаль 1000 тон збожжа на фураж. Гэтага з лішкам хопіць, каб накарміць грамадскі статак гэтай зімой.
Ды і ўдзячны мы будзем гэтаму жніву не толькі за шчодрую ніву, але і вернутую надзею на рукатворнае цуда. У рэшце рэшт стараннасць, увішнасць, настойлівасць і вернасць хлебаробскай справе былі дастойна ацэнены хлебнай нівай. Са святам “Дажынак” вас і наперад, да новых рубяжоў!

Падрыхтавала Мілана ТРАПЯНОК. Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *