Пляцём кошыкі да Вялікадня з Галінай Тубалевай

У мінулым годзе на Вялікдзень, калі хадзіла асвячаць у касцёл ежу, заўважыла, што многія паклалі свянцонае не ў звычайны пакет, як я, а ў прыгожыя плеценыя кошыкі. Яшчэ тады “загарэлася” ідэяй зрабіць такі незвычайны, творчы кошык. Самы час заняцца гэтым. За дапамогай, каб правільна сплесці выраб, звярнулася да вядомай бярэзінскай майстрыхі Галіны Тубалевай.

— Невялікі кошык нават навічок можа зрабіць за гадзіны тры, — запэўнівае мяне Галіна Міхайлаўна. – Галоўнае — жаданне!
Ну, што ж, пачнём!
Нам спатрэбяцца шмат-шмат газетных лістоў, клей, вязальныя пруткі, нажніцы, акрылавая фарба, аснова для кошыка (штосьці круглае), пэндзлікі для фарбы.
— Спачатку парэжам газетныя лісты на палоскі, шырыню якіх вызначаем самастойна. Далей накручваем палоскі (вельмі шчыльна!) на пруток пад вуглом, прыкладна ў 10-15 градусаў.
Як толькі вы накруцілі ўсю трубачку на пруток, самы край газеты змацоўва-ем клеем і даём добра прасохнуць, — тлумачыць майстрыха.
У Галіны Міхайлаўны гэта атрымліваецца вельмі хутка і прыгожа. У мяне ж пакуль не вельмі. Але я не адчайваюся. Нарэшце трубачкі гатовы. Самы час іх пафарбаваць у патрэбны нам колер.
Пачынаем плесці кошык з самага дна. Для пляцення дна спатрэбіцца 8 трубачак. Пераплятаем іх у квадрат 4 на 4. Рабочую трубачку згінаем і заводзім за першыя 2 стойкі. Затым верхнюю трубачку адводзім уніз, а ніжнюю — наверх (пляценне вяровачкай). Пляцём так мінімум 2 рады, затым стойкі разводзім у бакі і аплятаем іх па адной. Пляцём да таго часу, пакуль не дасягнём патрэбнага нам памеру (арыентуйцеся на дно абранай формы). Затым стойкі загінаем адна за другую па крузе. І ставім унутр нашай нарыхтоўкі форму. Далей зноў пляцём вяро- вачкай аж да дасягнення патрэбнай вышыні сценак кошыка. Ручку для кошыка таксама пляцём “вяровачным” метадам. Гэта складана!
Назіраю, як хуценька, з гэтым спраўляецца майст- рыха, дзіўлюся, дзе навучылася.
— У інтэрнэце! – з упэўненасцю адказвае Галіна Міхайлаўна. – Увогуле, раю ўсім, калі вы робіце кошык упершыню, паглядзець відэа з майстар-класам у інтэрнэце, альбо завітаць да мяне – навучу.
Аказваецца, сплесці кошык не так і проста. Неабходна ведаць, куды якую трубачку прымацоўваць.
— Проста патрэбна практыка, — супакойвае майстрыха. – Я ўжо пляту з паперы розныя вырабы прыблізна гады два. Спачатку таксама было вельмі складана, хацелася ўсё закінуць! Але на пенсіі шмат вольнага часу. А я чалавек актыўны, не люблю проста так сядзець на канапе, мне патрэбна рухацца, працаваць.
Аказваецца, Галіна Міхайлаўна не толькі пляце з паперы, але і вышывае карціны стужкамі, робіць палавікі з кусочкаў тканіны…
— А зараз рыхтуюся да Вялікадня! У нас вялікая сям’я — трое дзетак, 5 унукаў і двое праўнукаў, — гаворыць Галіна Міхайлаўна. — Кожнаму хочацца зрабіць невялікі сувенір-падарунак сваімі рукамі!

Юлія Букель.

Фота Алены Громавай.

Пляцём кошыкі да Вялікадня з Галінай Тубалевай: 1 комментарий

  • 7 апреля 2020 в 19:07
    Permalink

    Можно попробовать, будет чем заняться. И в самоизоляции! Вот и ваша районка пригодиться, кипа ее лежит

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *