Працаўнікі ААТ “Пагосцкі” першымі ў раёне адкрылі лік тысячнікаў на жніве

Па стане на 6 жніўня 2020 г. у раёне ўбрана 9917 гектараў збожжа, што складае 59% агульнай плошчы. На гэтую дату было намалочана 28150 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 28,4 цэнтнера з гектара (дададзім, што сёлетняя ўраджайнасць больш як на 8 цэнтнераў з гектара за мінулагоднюю).

Па тэмпах уборачных работ лідзіруюць ААТ “Брадзец”, дзе ўбрана 86% плошчаў, ААТ “Першамайскі” і сельгасфіліял “Ома” (па 79%), а таксама ААТ “Пагосцкі” з паказчыкам 74 працэнты.

Найбольш урадлівымі аказаліся палеткі сель гасфіліяла “Ома”, якія даюць па 38 цэнтнераў з гектара, УП “АграМАЗ” – 37 цэнтнераў з гектара і сельгасфіліяла “Арэшкавічы” – 36 цэнтнераў з гектара. Больш як па 30 цэнтнераў з гектара атрымліваюць таксама сельгасфіліял “Здравушка-агра” і ААТ “Пагосцкі”.

Дарэчы, працаўнікі іменна ААТ “Пагосцкі” першымі ў раёне адкрылі лік тысячнікаў на жніве. Імі сталі члены камбайнавага экіпажа ў саставе Вячаслава Кашлачова і яго маладога памочніка Ільі Салаўёва, а таксама малады вадзіцель на адвозцы збажыны Канстанцін Жораў. Рады тысячнікаў папаўняюцца.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены МУРАЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *