Працоўныя поспехі жывёлавода Сяргея Кісялёва

Сяргей Кісялёў шмат гадоў шчыруе аператарам па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы ў сельскагаспадарчым філіяле “Здравушка-агра”.
— Гэта адказны работнік, які любіць сваю справу, — не шкадуе добрых слоў пра яго загадчыца малочнатаварнай фермы “Падваложка” Таццяна Бяляева. — Штодзень Сяргей Пятровіч беражліва клапоціцца пра сваіх гадаванцаў, не мае парушэнняў працоўнай дысцып- ліны, заўсёды на выдатна выконвае свае абавязкі.
Аб паспяховай працы сведчаць і паказчыкі. Так, сярэднясутачныя прывагі жывёлы за першы квартал склалі 671 грам, а валавыя прыбаўленні за гэты ж перыяд — 3,7 тоны. У першым квартале на абслугоўванні Сяргея Пятровіча знаходзілася 61 цялятка, зараз – 53.
Акрамя любімай работы, ёсць у Сяргея Кісялёва і занятак для душы – без яго спеваў не абыходзіцца ніводнае значнае культурнае мерапрыемства, бо ён з’яўляецца ўдзельнікам гульнёва-абрадавага гурта “Радзіна”, вядомага далёка за межамі роднай вёскі Новіны.

Алена ГРОМАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *