Беразіно — здаровы горад: прафілактыка ВІЧ-інфекцыі

На чарговым пасяджэнні каардынацыйнага савета па дэмаграфічнай бяспецы абмеркавалі выкананне Падпраграмы 5 «Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016 — 2020 гады, а таксама рэалізацыю праекта “Беразіно – здаровы горад”.

Як адзначыў у сваім выступленні галоўны санітарны ўрач Бярэзінскага РЦГЭ Вадзім Буйніцкі, на 1 студзеня 2020 года ў Бярэзінскім раёне было сумарна зарэгістравана 22 выпадкі ВІЧ-інфекцыі. За 2019 год ВІЧ-інфекцыя выяўлена ў 4 чалавек (2 – пражываюць у горадзе, 2 – у сельскай мясцовасці). У большасці гэта людзі старэйшыя — 30 гадоў. Распаўсюджанне інфекцыі ў асноўным адбываецца падчас палавых актаў.
— У цэлым за 2019 год на ВІЧ-інфекцыю абследавалі 3117 чалавек (374 — з прымяненнем метаду экспрэс-тэставання), — гаварыў Вадзім Сяргеевіч. – Нагадаем, што высветліць, інфіцыраваны чалавек ці не, можна толькі з дапамогай тэста на ВІЧ.
— Для кансультавання па пытаннях прафілактыкі і лячэння ВІЧ-інфекцыі можна звяртацца ў паліклініку Бярэзінскай ЦРБ да ўрача-інфекцыяніста, урача-тэрапеўта штодня (акрамя суботы, нядзелі, выхадных дзён), — дадала галоўны ўрач Бярэзінскай ЦРБ Крысціна Крук. — Не трэба баяцца абследавання на ВІЧ, гэта захворванне, пра якое лепш даведацца своечасова, каб атрымаць якаснае медыцынскае абследаванне і эфектыўнае лячэнне.
Таксама на пасяджэнні абмеркавалі мэты, задачы, асноўныя мерапрыемствы праекта “Беразіно – здаровы горад”.
— Рашэннем Бярэзінскага раённага выканаўчага камітэта ад 14 лютага 2019 года ў Беразіно арганізаваны прафілактычны праект «Беразіно — здаровы горад» на такі 2019-2022 гады. На сёння праект паспяхова рэалізуецца ў больш чым 40 населеных пунктах краіны, — гаварыў В. Буйніцкі. — У тым ліку і ў нашым раёне. Як паказвае аналіз, практычна ва ўсіх гарадах, якія прынялі актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта, назіраюцца паляпшэнне паказчыкаў здароўя насельніцтва: скарачаецца колькасць выпадкаў сацыяльна значных захворванняў, нараджальнасць пачынае перавышаць смяротнасць, зніжаецца колькасць дарожна-транспортных здарэнняў, насельніцтва актыўна далучаецца да здаровага ладу жыцця. Асноўная задача праекта — навучыць людзей клапаціцца аб сваім здароўі (своечасова праходзіць медыцынскі агляд, весці здаровы лад жыцця). У межах яго наладжана шмат спартыўных і культурных мерапрымстваў, прафілактычных акцый, вызначаны месцы, свабодныя ад курэння, кожны чацвёр
ты чацвер месяца аб’яўляецца “Дзень цвярозасці”… Спадзяёмся, што дзякуючы такому шматграннаму, маштабнаму праекту, мы вырашым многія дэмаграфічныя праблемы, якія існуюць у нашым раёне. Бярэзінцы пачнуць больш пільна ставіцца да свайго здароўя, выконваць рэкамендацыі, назначэнні ўрачоў, зменшыцца колькасць тых, хто злоўжывае алкагольнымі напоямі, вядзе асацыяльны лад жыцця, а стане больш людзей, якія вядуць здаровы лад жыцця. І Беразіно, сапраўды, будзе горадам, дзе жывуць здаровыя людзі.

Юлія Букель.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *