Прагаласаваць бярэзінцам можна і на даму

Гэту магчымасць адным з першых у горадзе выкарыстаў вэтэран Вялікай Айчыннай вайны, інвалід першай групы Васілій Карпінскі. Да яго дамоў па вуліцы Кастрычніцкай наведаліся члены выбарчай камісіі ўчастка №1, што ў СШ №2 горада.

— У нашым спісе 63 прозвішчы састарэлых людзей і інвалідаў, якія звярнуліся ў камісію з просьбай прагаласаць на даму, — расказвае член камісіі Алег Вараб’ёў. – Кожнаму галасуючаму мы яшчэ раз пры неабходнасці  расказваем пра кандыдатаў у дэпутаты Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Але як паказвае практыка, большасць нашых галасуючых ужо даўно вызначылася з кандыдатам.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Юліі БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *