Прагаласавалі на даму

 

 — Я сама патэлефанавала, запрасіла, каб да нас прыехалі ў дзень выбараў, каб мы з мужам не засталіся ўбаку ад такой важнай палітычнай падзеі, — гаворыць Ганна Бурая нават скрозь слёзы на вачах. – І мы таксама змаглі выказаць сваё  волевыяўленне і аддаць голас. Мы зрабілі свой выбар.

 

Хочацца, каб наша краіна і надалей квітнела і развівалася, а дзецям жылося лепей. Мы з мужам і працавалі дзеля гэтага ўсё жыццё, і зараз стараемся быць у курсе ўсіх падзей і навін, што тычацца нашай дзяржавы і грамадства.

Члены выбарчай камісіі ўчастка №4, што ў СШ №3 горада, наведаліся таксама і да суседзяў  Ганны і Пятра Бурых. Гэта сям’я Філічонкаў — Ганна Пятроўна і Валянцін Пятровіч, які таксама перамяшчаецца з дапамогай інваліднай каляскі і не адольвае зараз працяглых адлегласцей.

 Алена ГРОМАВА,

фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *