У Бярэзінскім раёне прайшлі спаборніцтвы па кулявой стральбе

    
У фізкультурна-аздараўленчым цэнтры “Лазурный” праходзяць мерапрыемствы раённай штогадовай спартакіяды сярод калектываў фізічнай культуры. Тут 26 сакавіка на спаборніцтвах па кулявой стральбе выбралі самых трапных сярод педагогаў і работнікаў прадпрыемстваў.

 

Першымі дэманстравалі свае трапнасць і ўдачлівасць 24 каманды з ліку работнікаў сістэмы адукацыі. Сярод педагогаў і кіраўнікоў навучальных устаноў лепшы вынік паказалі прадстаўнікі Лешніцкай СШ Алена Драка і Іван Міхалёў, якія разам выбілі 82 ачкі са 100 магчымых. Другі вынік у 80 ачкоў належыць Таццяне Старавойт з Мікуліцкай пачатковай школы. Замкнула тройку лідараў каманда Брадзецкай СШ у складзе Святланы Халімончык і Міхаіла Мішталя.
А вось у спаборніцтвах па кулявой стральбе сярод прадпрыемстваў інтрыгі не атрымалася. Тут лепшы вынік, 75 са 100 магчымых, настраля-ла з пнеўматычнай вінтоўкі і заняла першае месца каманда раённага аддзела ўнутраных спраў у складзе Вадзіма Сакава і Надзеі Куставай. Адно ачко вартавым правапарадку саступіла каманда РКУВП “Бярэзінская ЖКГ” у складзе Алега Мішука і Настассі Баярэвіч. Трэцяе месца занялі прадстаўнікі прадпрыемства “Здравушка-мілк” Дзяніс Запрудскі і Наталля Паланевіч, якія выбілі 74 ачкі. У пяцёрку трапных стралкоў увайшлі каманды торфапрадпрыемства і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
— Спаборніцтвы па кулявой стральбе сабралі нямала жадаючых праверыць сваю трапнасць, — падвёў вынікі мерапрыемства дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра “Лазурный” Васілій Сяргеевіч Аўчарэнка. — Садзейнічалі гэтаму гібкія ўмовы выпрабаванняў, бо жанчыны стралялі седзячы, а мужчыны — стоячы, што было камфортна нават навічкам.
Застаецца дадаць, што наперадзе, у красавіку, працоўныя калектывы раёна ча-каюць не менш захапляльныя камандныя спаборніцтвы па настольным тэнісе, а ўмаі — па лёгкай атлетыцы. Таму самы час усур’ёз узяцца за сваю фізічную форму і распачаць заняткі ў спартыўным цэнтры!

Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *