Правілы бяспекі для людзей «залатога» ўзросту

Вядома, што людзі паважанага ўзросту больш пільна ставяцца да свайго здароўя. Але не лішнім будзе нагадаць некалькі простых правіл, каб жыццё і на пенсіі прыносіла радасць.

  • Не “замыкайцеся ” ў сабе, калі ёсць пытанні, праблемы, звяртайцеся да нас, ва ўпраўленне (тэл. 5-54-45).
  • Калі пражываеце адны, вам сумна, таксама звяртайцеся да нас! У Бярэзінскім ТЦСАН працуюць гурткі для людзей пажылога ўзросту.
  • Зараз не вельмі спрыяльныя ўмовы надвор’я: шмат снегу, галалёд… Будзьце ўважлівымі! Каб не атрымаць траўмы, перамяшчайцеся па вуліцы памалу. Абутак павінен быць зручным, апранайцеся цёпла.
  • Памятайце, што сёння даволі складаная эпідэміялагічная сітуацыя. Лепш абмежаваць кантакты. Наведваць магазіны, пошту, банк лепш за ўсё днём, калі чэргі нязначныя. А лепш за ўсё, папрасіце родных, блізкіх, знаёмых набыць вам прадукты харчавання. Нагадаем, што і ў Бярэзінскім ТЦСАН працуе “гарачая” лінія па дастаўцы прадуктаў харчавання, медыкаментаў для адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян (з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00 па будных днях, тэлефон — 63-7-18).
  • Не забывайцеся зачыняць дзверы! Не ўпускайце незнаёмых людзей. Калі да вас прыходзяць сацыяльныя работнікі, члены аглядавых камісій, работнікі РЭС, РАНС — у іх абавязкова ёсць пасведчанне!
  • Не лішнім будзе нагадаць, што існуе магчымасць атрымання паслуг сацыяльнага работніка. Аказваецца яна людзям, якім споўнілася 60 гадоў, і непрацаздольным грамадзянам, гэта значыць, інвалідам І і ІІ груп (незалежна ад узросту). Наш супрацоўнік будзе прыходзіць да вас, дапамагаць па гаспадарцы, хадзіць у магазін, аптэку… Таму калі маеце патрэбу ў такой дапамозе, калі ласка, звяртайцеся да нас.
Беражыце сябе і будзьце здаровымі!

Вольга КАЛЯЧКА,
начальнік упраўлення
па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне
Бярэзінскага райвыканкама.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *