Праходзяць матчы чэмпіянату Мінскай вобласці. Хто ў лідарах пасля 7 тура?

Да суботы 8 жніўня футбольныя баталіі не блыталі планы лідараў, аднак у гэты дзень надарылася сапраўдная сенсацыя. Каманда чэрвеньскага “Коласа” з разгромным лікам 1:6 прайграла фаварыту спаборніцтваў — камандзе “Крупкі-ДРБУ-164”.
Сітуацыя на пляцоўцы літаральна змянілася за апошнія дваццаць пяць хвілін гульні — і цяпер крупчане надзейна ўзначальваюць турнірную табліцу ў групе “А” з камандай РКЗ. Апошнія выйгралі з лікам 0:2 у бярэзінцаў. Аднак не трэба спяшацца з вывадамі: адзін з галоў забіты ў ходзе пенальці. Не пашанцавала нашым у гэты дзень на полі! Таму пакуль бярэзінскія футбалісты маюць 4 ачкі пасля 7 гульняў.
У групе “В” у лідарах каманда “Партызан” з Салігорскага раёна, але ёй на пяты наступаюць каманды з Клецка і Узды.

Падрыхтавала Мілана ТРАПЯНОК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *