Праявіце грамадзянскую свядомасць – набярыце 102!

Паважаныя бярэзінцы! Калі вы бачыце альбо ведаеце, што транспартным сродкам кіруе вадзіцель у стане алкагольнага ап’янення альбо без дакументаў на права ваджэння, бачыце паблізу праезнай часткі пешахода альбо веласіпедыста з прыкметамі алкагольнага ап’янення, якія ўяўляюць небяспеку для руху альбо не выкарыстоўваюць святлоадбівальныя элементы на вопратцы, без прамаруджвання паведаміце пра гэта на тэлефонную лінію 102. Па вашай інфармацыі будуць прыняты адпаведныя меры рэагавання, што дапаможа зберагчы ваша здароўе і жыццё.

Дзмітрый ГАЙДУК,
начальнік аддзялення ДАІ Бярэзінскага РАУС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *