Прэзідэнт абмеркаваў з Саветам бяспекі новы план абароны Беларусі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі. На яго былі вынесены пытанні планавання абароны краіны і далейшага развіцця беларускай арміі.

«Традыцыйна на пасяджэннях Савета бяспекі мы разглядаем ключавыя пытанні забеспячэння бяспекі нашай дзяржавы, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Сёння разгледзім пытанні планавання абароны дзяржавы і далейшага развіцця арміі».

Беларусь цвёрда прытрымліваецца міралюбівай палітыкі, захоўвае статус донара бяспекі ў рэгіёне. Пры гэтым бясспрэчнымі прыярытэтамі Прэзідэнт назваў развіццё ў краіне ўласнай сістэмы бяспекі, а таксама прадаўжэнне ваеннага супрацоўніцтва з дружалюбнымі краінамі, перш за ўсё на пляцоўцы СНД.

«Беларуская армія ніколі нікому не пагражала, не пагражае і пагражаць не збіраецца. Яна з’яўляецца інструментам недапушчэння вайны, а ў выпадку агрэсіі павінна быць здольная не толькі яе адбіць, але і нанесці непапраўны ўрон праціўніку. Асноўнае прызначэнне Узброеных Сіл — абарона суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці краіны», — заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ўсе рашэнні дзяржавы ў ваеннай сферы не павінны хавацца ні ад грамадства, ні ад краін-суседзяў. «Мы павінны быць абсалютна празрыстыя, транспарэнтныя. Мы павінны не палохаць нашых суседзяў і наша грамадства, а расказаць ім аб сітуацыі і тых мерах, якія мы плануем і будзем рэалізоўваць у розных сітуацыях», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *