Прэзідэнт: беларусы выбралі шлях сацыяльнага дыялогу, і мы не раз пераконваліся ў яго перспектыўнасці

Беларускі народ выбраў шлях сацыяльнага дыялогу, і ў краіне не раз пераконваліся ў яго разумнасці і перспектыўнасці. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на VIII з’ездзе Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, у Беларусі мэты дзяржаўнага развіцця і інтарэсы народа супадаюць. Ён заўважыў, што дзякуючы гэтаму адзінству гісторыя суверэннай Беларусі не ведала масавых зацяжных процістаянняў і «паказальных» выступленняў грамадскіх арганізацый, прыклады якіх так часта з’яўляюцца ў міжнародных навінах.

Сёлетняе мерапрыемства Прэзідэнт назваў значнай падзеяй у грамадскім і палітычным жыцці краіны, якая адлюстроўвае інтарэсы і запатрабаванні ўсіх працаздольных грамадзян. «Мы маем усе падставы сцвярджаць, што ў нашай навейшай гісторыі прафсаюзны рух з’яўляецца паўнапраўным удзельнікам будаўніцтва краіны. Мы стварылі дзяржаву, галоўнымі каштоўнасцямі якой з’яўляюцца людзі і справядлівае стаўленне да іх. Гэты выбар прадвызначыў далейшае развіццё партнёрскага ўзаемадзеяння паміж уладай і грамадскімі арганізацыямі», — заявіў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сёння ўсе — мясцовыя Саветы дэпутатаў, аб’яднанні моладзі, жанчын і ветэранаў, прафсаюзы — працуюць на стварэнне, забяспечваюць грамадзянскую кансалідацыю. Кіраўнік дзяржавы лічыць гэта адным з галоўных дасягненняў. «Як і тое, што абарона правоў працоўных з’яўляецца прыярытэтным напрамкам развіцця дзяржавы, — дадаў ён. — У Беларусі працуючыя абаронены як ні ў якой іншай краіне — ад Канстытуцыі да зусім нядаўна прынятага ўказа па датэрміновых прафесійных пенсіях».

У цэнтры важнейшых эканамічных і палітычных падзей заўсёды былі прафсаюзы, звярнуў увагу Прэзідэнт. Паводле яго слоў, яны з’яўляюцца сапраўды народнай арганізацыяй — тым неабходным фундаментам, на якім трымаецца баланс у грамадстве.

«Аднак мы бачым, як скарачаецца колькасць членаў прафсаюзаў у некаторых суседзяў. Напрыклад, паводле даных Міжнароднай арганізацыі працы, у Эстоніі толькі 5 працэнтаў работнікаў знаходзяцца ў прафсаюзе, у Літве — 8 працэнтаў, у Польшчы — 13 працэнтаў — і гэта называецца «дэмакратыяй». У выніку прафсаюзы пазбаўлены магчымасці выступаць паўнацэнным бокам сацыяльнага партнёрства. Разбураецца сістэма трыпартызму і ў цэлым сацыяльнага балансу ў грамадстве. Ёсць і іншыя прыклады — Ісландыя, Швецыя, Данія, дзе ахоп прафсаюзаў складае ад 70 працэнтаў да 90 працэнтаў. Напрыклад, у Беларусі такі ахоп — больш як 93 працэнты», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.

Аб зарплатах і занятасці

«На гэтыя два важнейшыя для прафсаюзаў пытанні — занятасць і заработная плата — мы заўсёды будзем звяртаць самую пільную ўвагу», — гарантаваў кіраўнік дзяржавы. Чытаць далей

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся і аб правах маці ў плане працоўнай занятасці, якія павінны быць няўхільна абаронены.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць абароны працуючых жанчын. «У іх руках — дэмаграфічная стабільнасць дзяржавы. Сям’я, маці — гэта святое. Правы маці ў плане працоўнай занятасці павінны быць няўхільна абаронены!» — падкрэсліў ён. Чытаць далей

Аб задачах па інфляцыі

«Ёсць вынікі, аб якіх можна гаварыць ужо сёння. Гэта макраэканамічная стабільнасць і зніжэнне інфляцыі. Задача захаваць інфляцыю на ўзроўні не вышэй за 5 працэнтаў выконваецца, нягледзячы на мацнейшы знешні націск. Вы самі бачыце, як складваюцца адносіны з нашымі асноўнымі партнёрамі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Аб росце цэн на прадукты харчавання

Выступаючы з Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу ў красавіку мінулага года, Аляксандр Лукашэнка ўжо адзначаў, што чалавек мяркуе аб росце цэн не па агульнай спажывецкай карзіне, а па найбольш значных 10-20 пазіцыях тавараў і паслуг штодзённага попыту. Было дадзена даручэнне ўраду, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю, прафсаюзам забяспечыць прымальныя цэны на найбольш значныя тавары, ад якіх залежыць жыццё перш за ўсё малазабяспечанага насельніцтва і пенсіянераў. Чытаць далей

Аб пенсійнай сістэме

«Пенсійная сістэма ў тым выглядзе, у якім мы яе сёння бачым, назіраем і выкарыстоўваем, сябе зжыла. Нам пасля прэзідэнцкіх выбараў (я буду або хто-небудзь з вас, або нехта іншы) усё роўна давядзецца гэтым займацца. Калі мы прадоўжым працаваць у такім жа складзе, у бягучым жа годзе (у канцы года) пачнём гэту работу. Трэба зрабіць так, каб чалавек, працуючы, разумеў: буду лепш працаваць, больш зарабляць — на пенсіі будзе лепш. Ураўнілаўкі быць не павінна!» — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Чытаць далей

Аб праблемах з пастаўкай беларускіх прадуктаў у Расію

Праблемы з допускам беларускіх прадуктаў харчавання на расійскі рынак узнікаюць зусім не з-за іх якасці, перакананы Прэзідэнт. «Напэўна, перцу перасыпалі ў гэту каўбасу, — пажартаваў ён. — Але ж мы ведаем, чаму часам нас не пускаюць».

Кіраўнік дзяржавы лічыць, што асноўная прычына ў канкурэнцыі. Больш таго, Беларусь экспартуе сваю прадукцыю не толькі на расійскі рынак, але і ў Еўрасаюз, Кітай, і там не ўзнікае нараканняў на якасць. Наадварот, расце попыт. Чытаць далей

Аляксандр Лукашэнка таксама выказаўся і наконт каранавіруса ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы заявіў, што не бачыць неабходнасці закрываць граніцы. Чытаць далей

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *