Прэзідэнт даручыў даць зялёнае святло вытворчасці экаўпакоўкі

Вытворчасці экалагічнага ўпаковачнага матэрыялу ў краіне неабходна даць зялёнае святло. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў ў Шклове, наведваючы завод газетнай паперы.

Заслухаўшы даклады аб рабоце прадпрыемства, кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з выпускаемай тут прадукцыяй. Асабліва яго зацікавіла папяровая ўпакоўка: завод вырабляе яе ў вялікай колькасці і для самых розных мэт. «У сувязі з тым, што я не адступлю ад свайго даручэння па замене пластыку на паперу, трэба даць зялёнае святло вытворчасці ў краіне гэтага ўпаковачнага матэрыялу і пакетаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, у асобных сферах неабходна наогул забараніць пластыкавую ўпакоўку. Акрамя, вядома, тых, дзе без яе не абысціся. «Дапусцім, ёсць пластыкавыя скрыні для яблыкаў — яны моцныя, даўгавечныя. Ім быць (пакуль, прынамсі)? Быць. І потым — іх жа лёгка перапрацаваць, калі трэба», — прывёў прыклад Прэзідэнт. Усё астатняе ён запатрабаваў замяніць экалагічнымі матэрыяламі.

Ён таксама звярнуў увагу на неабходнасць будаўніцтва смеццеперапрацоўчых заводаў: «У вобласці не павінна быць гор і палігонаў са смеццем — гэта ж вялізныя грошы. Трэба перапрацаваць усё смецце. Гэта жалезнае даручэнне. Трэба запісаць яго з тэрмінамі, каб ва ўрадзе ведалі, што нам трэба адысці ад пластыку».

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *