Прэзідэнт падпісаў указ па абыходжанні з адходамі тавараў і ўпакоўкі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 16 «Аб удасканаленні парадку абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі».

У дакуменце захаваны асноватворныя прынцыпы рэгулявання парадку абыходжання з адходамі, устаноўленыя яшчэ ўказам ад 11 ліпеня 2012 г. нумар 313 «Аб некаторых пытаннях абыходжання з адходамі спажывання». У той жа час у ім змешчаны шэраг новаўвядзенняў.

У прыватнасці, дапоўнены выпадкі вызвалення ад абавязку па арганізацыі збору, абясшкоджвання або выкарыстання адходаў. Пашыраны і актуалізаваны напрамкі расходавання сродкаў, што паступаюць ад вытворцаў і пастаўшчыкоў. Акрамя таго, цяпер парадак закупак тавараў (работ і паслуг) за кошт сродкаў, якія паступаюць ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў», будзе вызначацца ўрадам.

Указ адмяняе дзеючае абмежаванне па прымяненні вытворцамі і пастаўшчыкамі ўласнай сістэмы збору адходаў папяровай і кардоннай упакоўкі. Зніжаецца адміністрацыйная і фінансавая нагрузкі на суб’екты гаспадарання, звязаныя з выкананнем абавязку па забеспячэнні збору адходаў, пры гэтым выключаецца адміністрацыйная працэдура па рэгістрацыі ў рэестры вытворцаў і пастаўшчыкоў.

«Каб стымуляваць прадпрыемствы да выкарыстання пры вытворчасці тавараў экалагічнай упакоўкі, ім змогуць кампенсаваць розніцу кошту ў параўнанні з палімернай упакоўкай. Аднак для гэтага экаўпакоўка павінна быць выраблена на тэрыторыі Беларусі з выкарыстаннем другаснай сыравіны — шклабою і макулатуры», — звярнулі ўвагу ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Парадак абыходжання з адходамі тавараў і ўпакоўкі абмяркоўваўся 14 студзеня на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што стан навакольнага асяроддзя — важнейшая задача, а здароўе беларусаў — неацэннае. «Нельга дапусціць, каб нас спасцігла доля краін-суседак, калі людзі задыхаюцца ад колькасці звалак, а глеба на дзесяцігоддзі атручана хіміяй», — заявіў ён.

Прэзідэнт дадаў, што сёння гэта не толькі пытанне экалагічнай стабільнасці. «Развітыя краіны, у якіх, як і ў нас, няма багатых запасаў прыродных выкапняў, навучыліся атрымліваць неабходныя рэсурсы фактычна са смецця», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *