Прэзідэнт падзякаваў ФПБ за актыўны ўдзел у парламенцкай выбарчай кампаніі

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам.
«Вельмі многае залежала ад арганізаванасці правядзення гэтай кампаніі, і прафсаюзы ўнеслі дастойны ўклад у яе арганізацыю, — сказаў Прэзідэнт. — Мы дамаўляліся, што прафсаюзы прымуць актыўны ўдзел у кампаніі, дапамогуць яе арганізаваць на месцах, што і было зроблена».
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў ролю ФПБ у грамадска-палітычным жыцці краіны, назваўшы арганізацыю адной з самых шматлікіх.
У час сустрэчы абмяркоўваўся таксама ход падрыхтоўкі да восьмага з’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, які плануецца правесці ў канцы лютага.
Прэзідэнт выказаў зацікаўленасць у асабістым удзеле ў рабоце маючага адбыцца з’езда ФПБ. «Гэта маштабнае ўнутранае мерапрыемства. Тым больш такі палітычна важны год: прэзідэнцкія выбары, з’езд народа Беларусі — Усебеларускі народны сход, які выпрацуе стратэгію на перспектыву. Прафсаюзы тут павінны адыграць сваю ролю», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
У сваю чаргу Міхаіл Орда падзякаваў Прэзідэнту за падтрымку важных ініцыятыў ФПБ, у прыватнасці па ўзмацненні гарантый занятасці добрасумленным работнікам, замацаваных у но-вай рэдакцыі Працоўнага кодэкса.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *