Прэзідэнт заклікае грамадзян развіваць прыватныя падворкі ў вёсцы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян развіваць прыватныя падворкі ў вёсцы. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў, размаўляючы з калектывам Шклоўскага завод газетнай паперы.

«Я спецыяльна сёння вырашыў праехаць ад свайго дома сюды. Што мяне больш за ўсё здзіўляе і прыводзіць у роспач? Вось едзеш па вёсачцы: там некалі былі дамы, а сёння (так, гэта не кінутыя ўчасткі) там засявае былы калгас, цяпер акцыянернае таварыства. А чаму людзі не хочуць узяць гэты кавалак зямлі? Чаму не ўзяць, пабудаваць маленькі домік? Няхай цяпер просценькі, але вы аслупуйце за сабой паўгектара зямлі і забяспечце жыццё не толькі сваім дзецям, але і ўнукам. У хуткім часе гэта зямля будзе каштаваць даражэй за золата. Чаму людзі такія неразваротлівыя?» — са здзіўленнем запытаў Аляксандр Лукашэнка.

На яго думку, людзям трэба прапанаваць шырокую лінейку недарагіх дамоў, якія якраз і вырабляе філіял завода газетнай паперы «Домабудаванне». «Месяц — і дом стаіць на фундаменце. Гэта трэба рабіць», — перакананы Прэзідэнт.

Карыстаючыся выпадкам, на прадпрыемстве закранулі хвалюючую іх праблему: яны прадаюць свае каркасна-шчытавыя дамы ў Еўрасаюз, а ў Беларусі двухпавярховыя збудаванні ўзводзіць не могуць — не дазваляе заканадаўства. «Пытанне ў старых нормах пажарнай і электрабяспекі», — растлумачыў намеснік дырэктара завода па капітальным будаўніцтве Аляксей Малчанаў. «Я так і думаў, што пытанне з галіны глупства», — адзначыў кіраўнік дзяржавы і даручыў вырашыць гэту праблему на працягу першага квартала.

Па інфармацыі БелТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *