Прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правялі сустрэчу ў Краснай Паляне

Спачатку лідары краін ужо каля паўтары гадзіны размаўлялі ў фармаце сам-насам. А потым сустрэліся ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый, якія на той момант прысутнічалі ў месцы правядзення перагавораў. Пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін зрабілі перапынак і прынялі ўдзел у таварыскім хакейным матчы, які прайшоў на лёдзе спартыўна-культурнага комплексу «Галактыка».

Акрамя прэзідэнтаў за сталом перагавораў з беларускага боку — першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой, пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка, міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

З расійскага — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Козак, намеснік старшыні ўрада Аляксей Авярчук, памочнік Прэзідэнта Юрый Ушакоў, міністр энергетыкі Аляксандр Новак, пасол Расіі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў.

«Мы сапраўды пра многае пагаварылі, дайшлі да глыбіні сівых часоў у нашым сумесным жыцці ў адной дзяржаве, абмеркавалі шмат гістарычных дат і момантаў (яны вядомыя). І не толькі абмеркавалі пытанні, як Уладзімір Уладзіміравіч сказаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, але якія датычацца і многіх нашых суседзяў, былых краін Савецкага Саюза, той палітыкі, якая цяпер праводзіцца намі, імі. Пра многае пагаварылі, дайшлі да сучаснасці і вырашылі ўжо не сам-насам, а з тымі, хто ўцягнуты ў гэты працэс, прадоўжыць нашу размову», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Пра беларуска-расійскае гандлёвае супрацоўніцтва

«Перагаворы ў Сочы прайшлі ў канструктыўным, нармальным і абсалютна рабочым ключы. На працягу дня мы некалькі разоў сустракаліся з расійскімі калегамі ў розных фарматах», — расказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, на ўзроўні прэзідэнтаў абмяр­коўваўся вельмі шыро­кі парадак дня двухбаковых адносін.

Ён прывёў дадзеныя, што экспарт Беларусі ў Расію па выніках мінулага года вырас на 4,5 працэнта. «Гэта пакуль папярэднія дадзеныя Белстата. У грашах гэта ­ плюс $600 млн. Гэта значыць, што ў прынцыпе нашы тавары запатрабаваны ў Расіі. І ў прынцыпе супрацоўніцтва менавіта ў гандлёвай сферы ў цэлым развіваецца нядрэнна. Гэту тэндэнцыю ўрадам даручана ўсяляк прадаўжаць і замацоўваць», ­ заявіў першы віцэ­прэм’ер.

Дзмітрый Крутой такса­ма расказаў, што вельмі шмат часу прэзідэнты ўдзялілі разгляду сітуацыі з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі ў Астраўцы з улікам запланаванага ў хуткім часе завяршэння работ на першым энер­габлоку. Акрамя таго, на ўзроўні ўрадаў павінны адбыцца перагаворы па абмеркаванні ўмоў крэдыту на фінансаванне станцыі.

Першы віцэ­прэм’ер агу­чыў і падрабязнасці дасяг­нутых дамоўленасцей аднос­на паставак у Беларусь ра­сійскіх нафты і газу.

«Расійскі бок згадзіўся, што беларускія НПЗ бу­дуць купляць нафту па дамоўленасці з расійскімі нафтавымі кампаніямі па цэнах, якія ўстанаўліваюцца на сусветным рынку», ­ сказаў Дзмітрый Крутой.

Што датычыцца цаны расійскага газу для Беларусі, то ў Сочы было вырашана, што ўмовы будуць не горшыя за 2019 год, калі гэты энергарэсурс пастаўляўся ў краіну па $127 за 1 тыс. куб.м. Гэта лічба вызначана як базавая на сённяшні дзень у перагаворах бакоў. Аднак, сказаў першы віцэ­прэм’ер, прысутнічаюць пэўныя спе­цыфіка і тэндэнцыі, якія адбываюцца на сусветных рынках, і профільныя эксперты ў бліжэйшы час ацэняць усю камбінацыю гэтых фактараў.

Па інфармацыі БелТА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *