Прыйшла вясна — гарыць трава

 25 сакавіка ў вёсцы Белічаны на землях ААТ «Уша» з-за неасцярожнага абыходжання з агнём гарэла сухая трава на плошчы ў 0,25 гектара.

У адрас гаспадаркі і іншых сельгаспрадпрыемстваў раёна накіраваны лісты з просьбай навесці парадак на ўгоддзях у пажаранебяспечны перыяд.

1 красавіка ў аграгарадку Брадзец 70-гадовая дачніца спальвала смецце, аднак вецер перакінуў полымя на сухую расліннасць. У выніку выгарэла трава на 450 квадратных метрах.

А праз дзень, 2 красавіка, у вёсцы Пуцькава гарэла поле ААТ “Месціна” плошчай у 4 гектары. Тут існавала пагроза распаўсюджвання агню на лясны масіў і сцірту саломы. Вінаватая асоба ўстанаўліваецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *