Пытанняў у назіральнікаў і да назіральнікаў няма. Чаму варта давяраць участковым камісіям?

Вольга Мялешка, назіральнік ад райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму  на выбарчым участку №3, што ў Бярэзінскай гімназіі. 

— У гэтай ролі выступаю ўпершыню, — расказвае Вольга Васільеўна, — спачатку прагаласавала на гэтым участку, а затым прыступіла непасрэдна да сваіх абавязкаў. Звычайна да назіральнікаў пытанняў няма, ды і адкуль ім узяцца, калі для большасці бярэзінцаў выбары — гэта свята, нагода прынесці карысць сваёй малой радзіме і краіне ў цэлым. Ведаю, што сёлетняя  выбарчая кампанія праходзіць вельмі напружана, аднак  члены ўчастковай камісіі заўсёды гатовы пракансультаваць, даць тлумачэнні па кожным, нават дробязным пытанні. Ды і трэба аддаць належнае дзелавой і канструктыўнай рабоце ўчастковай  камісіі,  у складзе якой выдатныя педагогі і вядучыя спецыялісты раёна. Таму ў мяне няма падстаў не давяраць ім!

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Анатоля ПАЛЫНСКАГА. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *