“Радуе, што ў нас сацыяльна-арыентаваная краіна!”

Вольга КАЛЯЧКА,
начальнік упраўлення па працы, занятасці
і сацыяльнай абароне райвыканкама:

— Беларусь – сацыяльна-арыентаваная краіна. Галоўнае — чалавек. Таму розным катэгорыям насельніцтва аказваецца падтрымка.
Да прыкладу, пенсіяне-ры атрымліваюць пенсію. Калі не могуць па стане здароўя спраўляцца з хатнімі клопатамі – ім да-памагаюць сацыяльныя работнікі. А для тых бабуль і дзядуляў, якім увогуле складана пражываць адным, функцыянуе аддзяленне кругласутачнага прабывання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў.
Клапоціцца дзяржава і пра людзей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Прадугледжаны матэрыяльныя выплаты для інвалідаў I, II, III груп.
У тэрытарыяльным цэнтры створана і аддзяленне дзённага знаходжання для маладых інвалідаў, дзе для іх дзейнічаюць гурткі. У раёне з кожным годам пашыраецца безбар’ернае асяроддзе, каб кожны мог без перашкод перамяшчацца.
Не забываюцца і пра маладыя, шматдзетныя сем’і. Згадайце, у якой краіне ёсць яшчэ такі працяглы дэкрэтны водпуск, як у нас? Прадугледжана і шмат выплат сем’ям. Да прыкладу, сем’і, у якіх выхоўваюцца трое і больш дзетак, маюць права на сямейны капітал, які можна выкарыстаць на адукацыю, паляпшэнне жыллёвых умоў, аказанне медыцынскіх паслуг. Шматдзетным матулям, якія дастойна выхоўваюць сваіх дзетак, уручаюць высокую дзяржаўную ўзнагароду – ордэн Маці.
Я хачу, каб і надалей наша краіна была сацыяльна-арыентаванай. Каб мы, нашы дзеці, бацькі, бабулі і дзядулі былі сацыяльна абароненымі. Атрымлівалі б бясплатную медыцынскую дапамогу, адукацыю, працавалі б у камфортных умовах і ведалі, што ў паважаным узросце таксама будзем мець падтрымку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *