Раман Гайшун: “Захварэць “каронай” можна і паўторна! Таму ўсім неабходна насіць маскі, захоўваць дыстанцыянаванне і дасканала мыць рукі!”

Як у Беларусі ў цэлым, так і ў Бярэзінскім раёне назіраецца павышэнне колькасці пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй, пнеўманіямі, вострымі рэспіраторнымі захворваннямі. У Бярэзінскай ЦРБ раздзелены паток пацыентаў. Для тых, хто звяртаецца на прыём з тэмпературай і прыкметамі вострай рэспіраторнай інфекцыі, арганізаваны асобны ўваход. Прыём пацыентаў з тэмпературай ідзе ў дзве змены (з 8.00 да 19.00, а іншы раз і да 20.00). Хто часцей за ўсё звяртаецца на прыём, калі лепш выклікаць урача на дом, а калі – прыйсці ў райбальніцу, якія нормы прафілактыкі “кароны” найбольш эфектыўныя. Аб гэтым нам расказаў урач агульнай практыкі Раман Гайшун.

Урач агульнай практыкі Бярэзінскай ЦРБ Раман Гайшун настойліва раіць усім бярэзінцам не ігнараваць масачны рэжым! Насіць маскі неабходна ў магазіне, банку, на пошце, адным словам, усюды, дзе вы не адны! І нават на вуліцы, калі нельга захаваць дыстанцыю, патрэбна апранаць!

— Я і падчас першай хвалі “кароны”, і зараз вяду прыём пацыентаў, у якіх ёсць павышаная тэмпература. Так, сімптомы “кароны” вельмі падобныя да звычайнага ОРЗ. Але зараз, з вопытам першай хвалі, пачынаю разумець клініку віруса. З якімі сімптомамі часцей за ўсё звяртаюцца? Кашаль, цяжкае дыханне, павышаная тэмпература, страта нюху, смакавых якасцей … Калі раней людзі не так часта скардзіліся на галаўны боль, то цяпер у многіх ён ёсць. Таксама адзін з сімптомаў – павышаная патлівасць. Адразу бачна, калі чалавек відавочна прыйшоў з “каронай”. Нават калі ў яго ніякіх скаргаў няма, але адзначаецца моцная потлівасць, — хутчэй за ўсё, ёсць кавід.

Дарэчы, таксама фіксуюцца выпадкі, калі чалавек паўторна хварэе каранавірусам. Прычым, такія пацыенты былі яшчэ ў першую хвалю. На жаль, імунітэт пасля перанесенага захворвання не выпрацоўваецца максімум на 3-6 месяцаў. На прыём да мяне ў дзень прыходзіць ад 30 чалавек. На жаль, пацыентаў з кожным днём становіцца ўсё больш. Паля таго як у мяне заканчваецца прыём, я выязджаю на вызавы.

У Мінскай вобласці згодна з рашэннем Мінаблвыканкама №982 ад 13 лістапада ўведзены масачны рэжым. Але, заўважаю, што не ўсе бярэзінцы носяць сродкі аховы органаў дыхання. Калі робіш заўвагу, нават абураюцца, маўляў “маска” не абараняе. Прапаную правесці ўсім вельмі просты эксперымент. Вазьміце спрэй з вадой і распыліце яго сабе на твар, а затым апраніце маску – і зноў распыліце. Бачыце розніцу? Вы наглядна пераканаецеся ў тым, наколькі эфектыўна маска абараняе ад патраплення на твар розных рэчаў. Задумайцеся над гэтым!
Не лічыце за “складаную работу” альбо не наракайце на нязручнасць: насіць маску ўсюды, дзе ёсць іншыя людзі. Пасля ўвядзення масачнага рэжыму, могія спрачаюцца, ці патрэбна насіць маску на вуліцы! Патрэбна, калі вы находзіцеся не адны! Да прыкладу, стаіце на грамадскім прыпынку, чакаеце аўтобус –абавязкова апранайце маску. Чакаеце чаргу да аўтамагазіна – у масцы, сустрэліся з сябрамі на вуліцы, гутарыце – у масцы!

Думаю, добра ведаеце ўжо і пра іншыя меры прафілактыкі — насіце з сабой антысептык і апрацоўвайце рукі пасля любых кантактаў з паверхнямі па-за вашага дома.

Калі ласка, рабіце ўсё магчымае, каб не захварэць дзеля сябе, дзеля вашых блізкіх, дзеля тых, хто, рызыкуючы ўласным здароўем і нават жыццём, працуе ў “чырвонай” зоне, каб «адваяваць» пацыентаў у гэтай хваробы.

Юлія БУКЕЛЬ.
Фота Анатоля Палынскага.

Раман Гайшун: “Захварэць “каронай” можна і паўторна! Таму ўсім неабходна насіць маскі, захоўваць дыстанцыянаванне і дасканала мыць рукі!”: 2 комментария

  • 22 ноября 2020 в 15:28
    Permalink

    Расскажите , как сейчас контактам делают тесты! И ещё , работает ли у нас госпиталь на сколько мест, где! Можно ли проти медкомиссию на водительское?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 20 ноября 2020 в 17:52
    Permalink

    Доктор молодой, но нормальный, всегда качественно исполняет обязанности! Многие кричат что очереди в крыле для температурящих! Но я сама была в очереди и видела, что принимают 4 врача одновременно, по максимуму, просто людей очень много

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *