У Бярэзінскім раёне распрацаваны 21 гуманiтарны праект

Ад Бярэзінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадстаўлена 7 праектаў, ад упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама – 8, ад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама – 3 і ад Бярэзінскай ЦРБ — 3.
У хуткім часе многія праекты пачнуць рэалізоўвацца. На Бярэзіншчыну наведваюцца замежныя дэлегацыі, каб на месцы пазнаёміцца з асаблівасцямі раёна, людзьмі, абмеркаваць той альбо іншы праект. Да прыкладу, нядаўна сустракалі дэлегацыю з Польшчы. Яна наведала дзіцячую школу мастацтваў. У планах — разам працаваць над праектам “Творческое PROдвижение”, асноўная мэта якога — стварэнне роўных умоў для дзяцей і моладзі з горада і сельскай мясцовасці для атрымання адукацыі ў сферы культуры.
А калектыў Бярэзінскага ТЦСАН вядзе перагаворы з фондам “Добра тут”. Дырэктар фонда наведаў аддзяленне кругласутачнага прабывання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў у Дулебах. Вядуцца перагаворы, каб разам рэалізаваць праект па паляпшэнні ўмоў прабывання людзей у кругласутачным аддзяленні.
Таксама нагадаем, што ў аграгарадку Сеніца адбылася канферэнцыя, дзе былі прадстаўлены гуманітарныя праекты з усёй вобласці. Ад нашага раёна адабралі праект “Формула успеха” ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама “Укрепление материально-технической базы оздоровительного лагеря “Папараць-кветка”. Праект размешчаны на афіцыйным інтэрнэт-сайце Мінаблвыканкама, таксама ён накіраваны ў Пасольствы Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і Паўночнай Ірландыі.

Юлія БУКЕЛЬ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *