Рост да леташняга забяспечаны

Як бачым з прыведзеных зводак, асноўныя паказчыкі па вырошчванні буйной рагатай жывёлы і атрыманні малака гаспадаркі раёна ў цэлым за дзевяць месяцаў з пачатку года паспяхова выканалі. Аднак на гэтым фоне ўсё ж выдзяляюцца асобныя вытворцы сельгаспрадукцыі, якім не ўдалося дасягнуць стапрацэнтнага выканання мінулагодніх паказчыкаў, а тым больш даведзеных заданняў.

Так, валавую вытворчасць малака скарацілі сельгасфіліял “Здравушка-агра” і ААТ “Першамайскі”, яны ж істотна змінусавалі па надоі малака на карову. Амаль палова гаспадарак мае недастатковы ўзровень вырошчвання БРЖ і яе сярэднясутачных прыбаўленняў у вазе.

За справаздачны перыяд было рэалізавана 34040 тон малака, што склала 108,8% да аналагічнага мінулагодняга перыяду (тут у аўтсайдарах аказаліся ААТ “Першамайскі”, сельгасфіліялы “Здравушка-агра” і “Ома”, якія не выйшлі на леташні ўзровень). Пры гэтым з 89,7 да 90,2 працэнта ўзрасла таварнасць (найбольш высокая яна ў ААТ “Брадзец” — 92%). Сярэднясутачны надой на карову з пачатку года склаў 13 кілаграмаў і вагаецца ад 8,4 кг у “Здравушка-агра” да
23,8 — у “Ома”.

Вырошчванне буйной рагатай жывёлы склала 2947,5 тоны. З гэтай масы ў рэалізацыю паступіла 2431,3 тоны, што склала 111 працэнтаў да леташняга. На жаль, і тут ёсць некаторая частка гаспадарак, якія недапрацавалі да мінулагодняга ўзроўню.

Нягледзячы на прымаемыя меры, і на гэты раз мы адзначаем скарачэнне да леташняга пагалоўя як буйной рагатай жывёлы, так і кароў. Яно нязначнае, складае адпаведна 98,7 і 99,6 працэнта (сёння ў гаспадарках налічваецца 28141 галава БРЖ і 10474 каровы). І калі колькасці буйной рагатай жывёлы не далічыліся ў пяці сельгаспрадпрыемствах, то кароў — толькі ў трох: ААТ “Брадзец”, “Бярэзінскі” і сельгасфіліяле “Здравушка-агра”. За гэты ж час атрымана 8827 галоў прыплоду, а гэта 100,1 працэнта да леташняга. Яго павялічылі чатыры гаспадаркі.

Як бачым, для таго, каб адчуваць сябе больш упэўнена, ісці з прыбаўкай да мінулагодняга, некаторым калектывам засталося не так і многа. Але ж і часу да канца года таксама застаецца ўсё менш і менш.

Анатоль ПАЛЫНСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *