Рыхтуем кадры для АПК са школы

Райкам БРСМ сумесна з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса правёў сустрэчу маладых спецыялістаў, працоўнай моладзі сельскагаспадарчай сферы з вучнямі агракласа Капланецкай школы. 

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Марына Каўзуновіч выступіла з вітальным словам і распавяла пра дасягненні сельскагаспадарчай галіны на Бярэзіншчыне і колькасць задзейнічаных у сферы работнікаў.

Галоўны спецыяліст упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчавання Дзіна Цімашэўская расказала пра паступленне ў профільныя навучальныя ўстановы пасля вучобы ў агракласе.

— Гэта змястоўнае, карыснае і пазнавальнае мерапрыемства. Хлопцы і дзяўчаты яшчэ не вызначыліся з прафесіяй, аднак сёння яны атрымалі неабходны штуршок і матывацыю, каб задумацца над далейшым шляхам і пытаннем, куды пайсці вучыцца далей пасля школы. У дзясятым агракласе Капланецкай СШ навучаецца 9 вучняў і, дарэчы, гэта будзе першы выпуск агракласа ў нашай школе, — заўважыла класны кіраўнік Святлана Аўсянкіна. – Мяркую большасць з выпускнікоў звяжа жыццё з сельскай гаспадаркай. Маюцца ўсе падставы так меркаваць, асабліва пасля сённяшняга мерапрыемства.

Пасля ўдзельнікі сустрэчы наведалі экспазіцыі музея драўлянай лыжкі, пабывалі на выставе васкавых фігур.

— Падобныя сустрэчы ў многім павінны паспрыяць вырашэнню кадравых праблем у аграпрамысловым комплексе, — пракаментавала першы сакратар райкама БРСМ Кацярына Аўрамчык і выказала пажаданне праводзіць падобныя мерапрыемствы і надалей.

 

Аляксандр БЫЧКОЎСКІ.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

 

Рыхтуем кадры для АПК са школы: 1 комментарий

  • 11.11.2021 в 19:53
    Permalink

    Куда обращаться, если мой ребенок хочет учиться именно в аргоклассе? Можно ли перейти с другой школы?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *