Рызыка мінімізавана ў месцах масавага знаходжання людзей

У ліку месцаў масавага знаходжання людзей і аб’екты, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні транспартнай і камунальнай службаў раёна. Работа па іх санітарнай апрацоўцы тут вядзецца ў адпаведнасці з графікам

Апрацаваны прыпыначны пункт гатовы прыняць пасажыраў грамадскага транспарту

 

Так, у аўтапарку №22 двойчы на дзень, пасля вяртання з чарговага рэйса, усе аўтобусы праходзяць апрацоўку антысептыкамі. Апра-цоўцы падлягаюць падлога, поручні, сядзенні і шкло. Салон кожнага аўтобуса таксама забяспечаны антысептыкам, які могуць выкарыстаць пасажыры. Вадзіцелі ў абавязковым парадку забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы – марлевымі павязкамі, гумавымі пальчаткамі і антысептыкамі.

За работай мыйшчыца-прыбіральшчыца рухомага саставу аўтапарка №22 Ніна Саскавец

Апрацоўцы супраць каранавіруса падлягаюць таксама і прыпыначныя пункты. Гэтай справай займаюцца ўжо работнікі РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”. Яны ж ствараюць бяспеку гараджан і ў пад’ездах шматпавярховых жылых дамоў: у дадатак да праводзімых тут рэгулярных вільготных уборак, пульверызатарам, запраўле-ным антысептыкам, апрацоўваюць сцены і падлогу, праціраюць ручкі кватэр і ўваходных дзвярэй, а таксама поручні.
Тым не менш, клопат аб захаванні ўласнага здароўя застаецца на адказнасці самога чалавека і залежыць ад яго імкнення прытрымлівацца парад спецыялістаў аб захаванні правілаў асабістай бяспекі.

Камунальнікі падчас санітарнай апрацоўкі аднаго з пад’ездаў гарадскіх шматпавярховак

Анатоль ПАЛЫНСКІ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *