Са святам, работнікі сацыяльнай абароны!

Яны прыходзяць у дамы пажылых, адзінокіх людзей, інвалідаў і прыносяць з сабой радасць… Яны ладзяць розныя святочныя мерапрыемствы для дзяцей-сірот, дораць промні дабрыні. Яны даюць надзею, дапамагаюць справіцца з жыццёвымі сітуацыямі. Яны займаюцца прызначэннем і выплатамі дапамог, пенсій. Яны падтрымліваюць ветэранаў, маладыя, шматдзетныя, нядобранадзейныя сем’і. Яны клапоцяцца пра людзей ад нараджэння да сталасці. Думаю, вы здагадаліся, што ўсё гэта пра тых, хто працуе ў сацыяльнай сферы. Менавіта для іх, работнікаў сацыяльнай абароны, і прайшло ўрачыстае мерапрыемства з нагоды прафесійнага свята ў Бярэзінскім тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Першым павіншаваў з прафесійным святам старшыня Бярэзінскага райвыканкама Дзяніс Дзішук:

— Ваша праца надзвычай важная, надзвычай патрэбная. Асабліва востра ваш клопат адчуваюць тыя, хто трапіў у цяжкую жыццёвую сітуацыю. Мы разумеем, наколькі яна складаная і адказная, колькі душэўнай цеплыні, увагі яна патрабуе. Дзякуй вам за працу, за тое, што клапоціцеся, дапамагаеце людзям.

Дзяніс Ігаравіч уручыў Ганаровую грамату Бярэзінскага райвыканкама выконваючай абавязкі загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў Анжэле Цэдрык. А Падзяку райвыканкама — сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Таццяне Шугалей і Наталлі Грэчка, вадзіцелю аддзялення дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў Канстанціну Цюлюпа.

Зачытала віншавальную паштоўку ад Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі начальнік упраўлення па працы занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Вольга Калячка.

Паважаныя сябры, віншую вас з прафесійным святам! Беларусь – сацыяльна арыентаваная краіна. Дзе гарантуецца падтрымка кожнай сям’і, кожнаму чалавеку. Сацыяльныя работнікі абараняюць інтарэсы нашых грамадзян, надаючы шмат увагі тым, хто мае ў гэтым патрэбу, — гаварылася ў паштоўцы. – Гэтая няпростая, штодзённая праца патрабуе асаблівага цярпення, міласэрнасці, умення суперажываць. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту.

— Я таксама віншую вас з нашым прафесійным святам, — працягвала Вольга Васільеўна. – Наша служба прайшла даволі значны шлях развіцця, ужо адзначылі 100-гадовы юбілей. Шмат змянілася, але сутнасць прафесіі засталася той жа: падтрымка, дапамога, клопат пра ўсіх, хто да нас звяртаецца. Пагадзіцеся, сацыяльная работа – не проста праца, гэта — лад жыцця. Яна мяняе нас, вучыць верыць у дабро, гуманнасць, поспех і цуды. Няхай наша справа дорыць радасць людзям, а жыццё вяртае нам гэты пазітыў неаднаразова, зараджае бадзёрасцю.

Начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Калячка ўручае грамату ад камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне галоўнаму спецыялісту аддзела матэрыяльна-бытавога забеспячэння і працоўных адносін Наталлі Барысёнак.

Вольга Васільеўна ўручыла граматы ад камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ліліі Марозка, Наталлі Барысёнак, Марыі Піскун, Наталлі Сікірыцкай, падзякі – Тамары Кудзінай, Аліне Шык.

І на гэтым ушанаванні не завяршыліся. Вітала сваіх калег дырэктар Бярэзінскага ТЦСАН Алена Жолудзева.

Алена Данатасаўна ўручыла граматы ад Бярэзінскага ТЦСАН Святлане Ждановіч, Яўгенію Касцяневічу, Вользе Габрусёнак, Валянціне Ермаловіч, Вользе Федарынчык. Таксама Падзякай ад грамадскай арганізацыі “Белая Русь” была адзначана Наталля Драздоўская.

Пасля ўшанавання старшыня Бярэзінскага райвыканкама разам з узнагароджанымі сацыяльнымі работнікамі

Цёплыя словы, кветкі, усмешкі адзнакі за працу так і сыпаліся ў гэты дзень героям свята. А ў канцы ўсіх чакаў сюрпрыз – канцэртная праграмма салісты аўтаклуба раённага цэнтра культуры.

Юлія БУКЕЛЬ.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *